Пала́дый () Pd — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 46; атамная маса 106,42. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў.
Шэравата-белы метал. Шчыльнасць 11 970 кг/м³, тэмпература плаўлення 1552 °C.
Гісторыя адкрыцця Адкрыццё паладыю адбылося ў 1803 годзе, дзякуючы працы англійскага хіміка У. Валастана (). Ён даў назву адкрытаму рэчыву ў гонар астэроіда Палада, адкрытага Г. Обстэрнам на год раней. Адкрыццё стала вядома пасля таго, як у 1984 годзе ірландскі хімік Р. Чэневікс даў аб’яву ў «Часопісе хімічнай адукацыі» аб продажы метала, уяўляючага сабой сплаў плаціны з ртуццю. У. Валастан не згадзіўся з гэтым меркаванне і выступіў у абарону ў артыкуле «Аб новым метале, знойдзеным у сырой плаціне».
Прыродныя крыніцы Трапляецца ў самародным выглядзе, у выглядзе сплаваў і злучэнняў.
Буйнейшыя вытворцы — Расія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, ЗША, Канада.
Прымяненне Вытворчасць ювелірных вырабаў, медыцынскіх інструментаў, хімічнай апаратуры. Выкарыстоўваецца як каталізатар хімічных рэакцый.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы Катэгорыя:Высакародныя металы Катэгорыя:Плацінавыя металы