Купідон () — спадарожнік планеты Уран. Быў адкрыты 25 жніўня 2003 г. Маркам Шоўолтэрам і Джэкам Лісаўэрам з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл». Услед за адкрыццём атрымаў часовае абазначэнне S/2003 U 2. Названы ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Ціман Афінскі». Таксама пазначаецца як Уран XXVII.

Купідон з'яўляецца найменшым з вядомых блізкіх спадарожнікаў Урана, як мяркуецца, каля 18 км у дыяметры. Малы памер і цёмная паверхню робяць яго занадта цьмяным, з-за чаго ён не быў выяўлены «Вояджэрам-2» падчас яго праходжання каля Урана ў 1986 годзе.

Арбіта Купідона пралягае ўсяго толькі ў 863 км ад арбіты больш буйнога спадарожніка, Белінды. Цікава, што ў адрозненне ад Маб і Пердыты, арбіта Купідона, верагодна, не падпадае пад абурэнні.

Купідон належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці.

Крыніцы

Спасылкі Hubble Uncovers Smallest Moons Yet Seen Around Uranus — Hubble Space Telescope news release (2003-09-25) Hubble Discovers Giant Rings and New Moons Encircling Uranus — Hubble Space Telescope news release (2005-12-22)

Катэгорыя:Спадарожнікі Урана Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2003 годзе