Цыкута ядавітая (Cicúta virósa) — від раслін з роду .
Назва
Народныя назвы: вяха, шалей, віхаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
Апісанне
Цыкута — адна з самых атрутных раслінБесараб С. В. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации // Хабр — habr.com, 16 июля 2021, 22:13. Ядавітай з’яўляецца ўся расліна, але асабліва карэнішча. Цыкута вабіць сваім прыемным маркоўным пахам і карэнішчам, якое на смак нагадвае бручку або рэдзьку. 100—200 г карэнішча дастаткова, каб забіць карову, а 50-100 г забіваюць авечку. З насення і карэнішча здабываюць цыкутны алей, або цыкутол. Цыкутол лічыцца атрутным, у смале кораня змяшчаецца цыкутаксін, пачатак расліны з’яўляецца найбольш ядавітым, ужо праз некалькі хвілін пасля прыёму ўнутр яд выклікае млоснасць, ваніты і колікі ў ніжняй частцы жывата, за якімі могуць пачацца галавакружэнне, хісткая хада, пена з рота. Зрэнкі пашыраныя, эпілептоідныя прыпадкі і курчы могуць скончыцца паралічам і смерцю. Дапамога пры атручэнні — неадкладнае прамыванне страўніка воднай сумессю актываванага вугалю з танінам.
Экалогія
Расце цыкута блізу вады: на рэках, балотах, ручаях. Цвіце ў другой палове лета (ліпень-жнівень).
Цікавыя факты
Раней лічылася, што Сакрат быў пакараны прыняццем соку цыкуты, аднак у цяперашні час лічыцца больш верагодным, што Сакрат прыняў напой на аснове .
Літаратура Вех ядовитый //
Спасылкі
Катэгорыя:Парасонавыя