Гваздо́к — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свіна́.

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км. Плошча вадазбору 1 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй ад 10 м (на захадзе) да 20—25 м. Берагавая лінія слабазвілістая.

На поўдні выцякае ручай у возера Вялікае Белае.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі