Асот (Sonchus) — род кветкавых раслін сямейства .

Апісанне

Адна-, двух- або шматгадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты, звычайна з млечным сокам. Сцяблы прамасойныя, про­стыя вбо галінастыя, вышынёй 30–200 см. Лісце чаргаванае, сядзячае (ніжняія сцябовыя лісты звужвны ў крылаты чэраньчык), суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных у агульнае шчыткападобнае або парасонападобнае суквецце. Плод — сямянка з чубком.

Пашырэнне

Налічваецца каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Афрыцы (некалькі відаў расце як пустазелле па ўсім свеце). Растуць на сы­рых лу­гах, ба­ло­тах, па бе­рагах рэк і азёр, ля да­рог, у па­се­вах розных куль­тур. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца: , , , .

Значэнне

Большасць відаў — пустазелле, ёсць таксама харчовыя, кармавыя, лекавыя і меданосныя расліны.

Асотам часам называюць віды з роду бадзяк.

Крыніцы

Літаратура