Ага́ткі (Antennaria) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя або паўкусцікавыя расліны вышынёй 5—30 см, двухдомныя, густа апушаныя. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, сцябловае — чаргаванае. Кветкі белыя (двухполыя) або ружовыя (песцікавыя). Суквецце — кошык шырынёй 5—6 мм. Плод — сямянка з чубком.
Арэал
Больш за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах (акрамя Афрыкі). На тэрыторыі Беларусі трапляюцца (народныя назвы: сухотнік палявы, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі, пух). Растуць у хваёвых лясах, на сухіх лугах і схілах. Цвіценне адбываецца ў маі—жніўні.
Значэнне Выкарыстоўваюцца ў лекавых і дэкаратыўных мэтах.
Літаратура
— С. 26.
Спасылкі
Genus: Antennaria Gaertn. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)