Палац Сапегаў () — адзін з палацаў, размешчаных у Новым горадзе, раёне Варшавы (Польшча). Палац раней належаў магнацкаму роду Сапегаў, якія і далі сваё імя палацу, цяпер у ім размешчана акруговая школа.
Гісторыя
Палац быў пабудаваны па замове Яна Фрыдэрыка Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, архітэктарам Іаганам Зыгмундам Дэйбелем у стылі ракако ў 1731—1746 гадах Ён узводзіўся ў французскім стылі гарадскога палаца, так званым асабняку. Тым часам ён складаўся з пяцівосевага галоўнага будынка (corps de logis) і двух асобных будынкаў паміж палацам і вуліцай. Паміж 1741—1742 гадамі аднапавярховы будынак быў злучана з палацавым комплексам, а паміж 1771—1790 гадамі і другі будынак уз’яднаўся з галоўным corps de logis.
У 1818—1820 гадах да палаца была зроблена прыбудова, дзе размясціліся Сапежынскія казармы (Koszary sapieżyńskie). Пераўтварэнне будынка ў неакласічным стылі было справай рук архітэктара Вільхельма Хенрыка Мінтэра. Падчас паўстання 1830—1831 гадоў палац служыў казармай для польскага 4-га пяхотнага палка (Czwartacy).
Разбураны ў 1944 годзе нямецкімі нацыстамі, палац быў адноўлены ў 1950-я гады Марыяй Захватавіхавай.
Літаратура Julius A. Chroscicki und Andrzej Rottermund, Architekturatlas von Warschau, 1. Auflage, Arkady, Warschau 1978, S. 228 Małgorzata Danecka, Thorsten Hoppe, Warschau entdecken. Rundgänge durch die polnische Hauptstadt, Trescher Verlag, ISBN 978-3-89794-116-8, Berlin 2008, S. 109 Tadeusz S. Jaroszewski, Paläste und Residenzen in Warschau, Verlag Interpress, ISBN 83-223-2049-3, Warschau 1985, S. 142. Janina Rukowska, Reiseführer Warschau und Umgebung, 3. Auflage, ISBN 83-217-2380-2, Sport i Turystyka, Warschau 1982, S. 48 f.
Спасылкі
Катэгорыя:Палацы Варшавы Катэгорыя:Будынкі і калекцыі роду Сапегаў Катэгорыя:1746 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Варшаве Катэгорыя:Збудаванні ў стылі ракако