Сі́напс (, ад — абдымаць, ахапляць, паціскаць руку) — месца кантакту паміж двума нейронамі або паміж нейронам і эфекторнай клеткай, якая атрымлівае сігнал. Служыць для перадачы нервовага імпульсу паміж дзвюма клеткамі, прычым падчас сінаптычнай перадачы амплітуда і частата сігналу могуць рэгулявацца.
Тэрмін быў уведзены ў 1897 г. англійскім фізіёлагам Чарльзам Шэрынгтанам.
Гл. таксама Нейрон Постсінаптычны патэнцыял Рэцэптыўнае поле Сінапсіны Хімічны сінапс
Літаратура
Катэгорыя:Нейрабіялогія Катэгорыя:Міжклетачныя кантакты