Прэ́спа (, , ) — возера на захадзе Балканскага паўвострава на мяжы Албаніі, Грэцыі і Паўночнай Македоніі. Злучана пратокай даўжынёй каля 1 км з возерам Мікры-ПрэспаПреспа // Вялікая савецкая энцыклапедыя.

Плошча паверхні 285 км². Найбольшая глыбіня 34 м. Знаходзіцца ў катлавіне тэктанічнага паходжання на вышыні 853 м. Паўночныя і ўсходнія берагі возера спадзістыя, паўднёвыя і заходнія стромкія з глыбокім залівамі. Штогадовыя ваганні ўзроўню вады 1,5—2 м.

Прэспа злучана праз карставыя поласці з возерам Ахрыдскае, размешчаным за 16 км у напрамку на паўночны захад і на 158 м ніжэй.

Каля возера нацыянальныя паркі Галічыца (Паўночная Македонія) і Мікра-Прэспа (Грэцыя).

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Албаніі Катэгорыя:Азёры Грэцыі Катэгорыя:Азёры Паўночнай Македоніі