Аляксей Краўчанка (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам гомельскага «Паперпрама».
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пазней гуляў у Першай лізе за рэчыцкі «Ведрыч-97» і гомельскі ДБК. У 2011 годзе быў пастаянным іграком асновы «Віцебска», а пасля вылету віцебскага клуба з Вышэйшай лігі перайшоў у «Дняпро».
У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Не замацаваўся ў брэсцкім клубе і ў жніўні 2013 года перайшоў у «Ведрыч-97», дзе стаў пастаянна гуляць у аснове. У красавіку 2014 года зноў стаў іграком «Віцебска», якому ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся асноўным іграком віцебскага клуба і ў сезоне 2015, але стаў выступаць ужо на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск». Неўзабаве апынуўся на праглядзе ў «Гомельчыгунтрансе» (з 2017 года — «Лакаматыў»), з якім у сакавіку 2016 года падпісаў кантракт. На працягу чатырох гадоў быў адным з асноўных абаронцаў гомельскай каманды.
У лютым 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка», аднак у той жа час далучыўся да гомельскага «Паперпрама» ў Другой лізе.
Міжнародная кар’ера У студзені 2005 года згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі на міжнародным турніры ў Досе.
Трэнерская кар’ера У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля «Спадарожніка». У чэрвені 2021 года, пасля таго як клуб пакінуў галоўны трэнер Віктар Кумыкоў, стаў кіраваць трэніровачным працэсам і рыхтаваць асноўную каманду рэчыччан да матчаў, фактычна выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Заставаўся ў гэтай ролі да ліпеня, калі «Спадарожнік» зняўся са спаборніцтваў.
Пасля спынення існавання «Спадарожніка» працягваў выступаць за гомельскі «Паперпрам» у Другой лізе, дзе часам кіраваў камандай на полі, а ў снежні 2021 года быў зацверджаны галоўным трэнерам клуба.
У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Паперпрамам». У лістападзе 2023 года падпісаў новае пагадненне з клубам да канца 2024 года.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Трэнеры ФК Паперпрам Гомель