Аксамі́ткі, аксамітка, таге́тэс, бархатцы (Tagetes) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне
Вышыня да 1,5 м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце перыстарассечанае. Кветкі жоўтыя, жоўта-аранжавыя або карычнева-чорныя, у кошыках, з моцным пахам. Плод — сямянка. Размнажаюцца насеннем.
Арэал і экалогія
Большасць відаў пашыраны субтропіках Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны , і ; выкарыстоўваюцца ў кветкаводстве. Святла- і цеплалюбныя.
Віды Налічваецца каля 53 відаўВіды роду Tagetes паводле сайта The Plant List., у тым ліку:
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўныя і лекавыя расліны (мачагонны, патагонны і проціглісны сродак).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)