Еўрапейская народная партыя (ЕНП) — пан'еўрапейская права-цэнтрысцкая агульнаеўрапейская палітычная партыя. Заснаваная ў 1976 годзе, ЕНП складаецца з калектыўных членаў хрысціянска-дэмакратычных, нацыяналістычных, кансерватыўных і іншых, арыентаваных ў рамках права-цэнтрысцкай часткі палітычнага спектру, партый краін Еўропы.
ЕНП — адна з найбуйнейшых партый Еўропы, прадстаўленая ва ўсіх палітычных інстытутах Еўрапейскага саюза, а таксама ў Савеце Еўропы. Партыя складаецца з 73 калектыўных члена, нацыянальных партый з 39 краін.
Паводле іх старонкі ў Інтэрнэце ЕНП гэта «аб'яднанне палітычнага цэнтра, чые карані ляжаць у глыбінях гісторыі еўрапейскай цывілізацыі. Яна аб'ядноўвае нацыянальныя партыі з блізкай ідэалогіяй у дзяржавах-членах і асацыяваных членах ЕС, а таксама падтрымлівае блізкія кантакты з краінамі — магчымымі кандыдатамі».
ЕНП складаецца з 16 глаў урадаў краін — членаў Еўрапейскага саюза і 6 глаў урадаў краін, якія не ўваходзяць у ЕС, а таксама 13 членаў Еўрапейскай камісіі (у тым ліку старшыні Камісіі), старшыні Еўрапейскага савета, старшыні Еўрапейскага парламента і найбуйнейшай фракцыі ў Еўрапейскім парламенце, якая складаецца з 265 членаў. З 1990 года прэзідэнтам EPP з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Бельгіі Вільфрыд Мартэнс.
Еўрапейская народная партыя мае моладзевае аддзяленне, Моладзь Еўрапейскай народнай партыі (). Еўрапейскія студэнты-дэмакраты () — група студэнцкіх палітычных партый, асацыяваная з ЕНП.
Партыі - члены Аўстрыя Аўстрыйская народная партыя Бельгія Хрысціянскія дэмакраты і фламандцы Гуманістычны дэмакратычны цэнтр Балгарыя Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі Дэмакраты за моцную Балгарыю Саюз дэмакратычных сіл Дэмакратычная партыя Балгарскі земляробчы народны саюз - Народны саюз Венгрыя Фідэс - Венгерскі грамадзянскі саюз Хрысціянска-дэмакратычная народная партыя Германія Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі Хрысціянска-сацыяльны саюз Грэцыя Новая дэмакратыя Данія Кансерватыўная народная партыя Хрысціянскія дэмакраты Ірландыя Fine Gael Іспанія Народная партыя Дэмакратычны саюз Каталоніі Італія Народ свабоды Саюз Цэнтра Дэмакратычны саюз за Еўропу Кіпр Дэмакратычнае аб'яднанне Латвія Адзінства Літва Саюз Айчыны - Літоўскія хрысціянскія дэмакраты Люксембург Хрысціянска-сацыяльная народная партыя Мальта Нацыяналістычная партыя Нідэрланды Хрысціянска-дэмакратычны заклік Партугалія Дэмакратычны і сацыяльны цэнтр - Народная партыя Сацыял-дэмакратычная партыя Польшьча Грамадзянская платформа Польская сялянская партыя Румынія Дэмакратычная ліберальная партыя Румыніі Хрысціянска-дэмакратычная нацыянальная сялянская партыя Дэмакратычны саюз венграў Румыніі Славакія Хрысціянскі дэмакратычны рух Славацкая дэмакратычная і хрысціянская унія — Дэмакратычная партыя Партыя венгерскай кааліцыі Славенія Славенская дэмакратычная партыя Славенская народная партыя Новая Славенія Фінляндыя Кааліцыйная партыя Францыя Саюз за народны рух Харватыя Харвацкая дэмакратычная садружнасць Харвацкая сялянская партыя Чэхія ТОП 09 Хрысціянска-дэмакратычны саюз - Чэхаславацкая народная партыя Швецыя Умераная кааліцыйная партыя Хрысціянскія дэмакраты Эстонія Саюз Айчыны і Res Publica
Асацыіраваныя члены Нарвегія Кансерватыўная партыя Паўночная Македонія Унутраная македонская рэвалюцыйная арганізацыя - Дэмакратычная партыя за македонскае нацыянальнае адзінства Сербія Г17+ Швейцарыя Хрысціянска-дэмакратычная народная партыя Швейцарыі
Назіральнікі Албанія Дэмакратычная партыя Арменія Рэспубліканская партыя Арменіі Дзяржава Закона Спадчына Беларусь Беларуская хрысціянская дэмакратыя Партыя БНФ Аб’яднаная грамадзянская партыя Рух «За Свабоду»
Партыя дэмакратычнага дзеяння Харвацкая дэмакратычная садружнасць Босніі і Герцагавіны Партыя дэмакратычнага прагрэсу Грузія Адзіны нацыянальны рух Італія Паўднёва-цірольская народная партыя Косава Дэмакратычная ліга Косава Малдова Ліберальна-дэмакратычная партыя Малдовы Нарвегія Хрысціянская дэмакратычная партыя Сан-Марына Сан-марынская хрысціянска-дэмакратычная партыя Сербія Альянс ваяводзінскіх венграў Турцыя Партыя справядлівасці і развіцця Украіна Народны саюз – Наша Украіна Народны рух Украіны Украінскае аб'яднанне «Бацькаўшчына» УДАР Віталя Клічко Фінляндыя Хрысціянскія дэмакраты
Спасылкі Афіцыйны сайт Еўрапейскай народнай партыі Сайт YEPP Сайт EDS