Эрык Ві́шаус (; ) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Льюісам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».

Біяграфія Нарадзіўся ў г. Саўт-Бендзе. Скончыў універсітэт Нотр-Дам у 1969 годзе. З 1975 года ў Цюрыхскім універсітэце (Швейцарыя), з 1978 года ў Еўрапейскай лабараторыі малекулярнай біялогіі (г. Гайдэльберг, Германія), з 1981 года ў Прынстанскім універсітэце (прафесар з 1987 года).

Аўтар навуковых прац па даследаванні генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця (на дразафіле).

Доктар філасофіі (1974).

У 2011 годзе стаў кавалерам ордэна Pour le Mérite.Orden Pour le mérite hat vier neue Mitglieder

Літаратура

Спасылкі

Аўтабіяграфія Эрыка Вішаўса на Нобелеўскім сайце American Society for Cell Biology Wieschaus lab

Катэгорыя:Біёлагі ЗША Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Эмбрыёлагі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта