Мегаклітэ (ад ) — натуральны спадарожнік Юпітэра.
Адкрыццё Быў знойдзены групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда 25 лістапада 2000 г. і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 8.
Названы ў кастрычніку 2002 Мегаклітэ ў гонар каханай Зеўса, якая ў іншых крыніцах носіць імя Мегакло (дачка Макарэя з Лесбаса).
Арбіта Абарот вакол Юпітэра здзяйсняе ў сярэднім на адлегласці 23.806.000 кіламетраў за 752 дня і 19 гадзін. Рэтраградная арбіта з эксцэнтрысітэтам 0,308 мае нахіл 150 ° да экліптыкі (148 ° да экватара). Уваходзіць у групу Пасіфэ.
Фізічныя характарыстыкі Дыяметр Мегаклітэ складае каля 5 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Верагодна складаецца з сілікатных парод. Паверхня вельмі цёмная, альбеда складае 0,04. Зорная велічыня +21,7 m.
Крыніцы
Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2000 годзе