Калі́на звыча́йнаяНазва Каліна звычайная згодна з ці Калі́на чырво́ная (Viburnum opulus) — лістападны куст, від роду сямейства . Плады ядомыя, але гаркаватыя на смак (асабліва да першых замаразкаў). Кара і плады выкарыстоўваюцца ў навуковай і народнай медыцыне. Каліна цэніцца як дэкаратыўная расліна. Распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўропы і Азіі. Сустракаецца па ўсёй Беларусі.

У культуры і народнай творчасці многіх славянскіх народаў (у тым ліку і беларусаў) каліна сімвалізуе дзявочую прыгажосць і нявіннасць. Каліна з’яўляецца частым матывам народных песень, вясельных абрадаў.

Назва

Каліна звычайная, калінаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, калін-дзерараваДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Батанічнае апісанне

Каліна звычайная — кустДикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил., радзей дрэва, з шаравата-бурай карой, пакрытай падоўжнымі расколінамі, вышынёй 1,5-4 метра. Дажывае да 50 гадоў і больш.

Парасткі і пупышкі Парасткі круглявыя, часам рабрыстыя, голыя, месцамі шаравата-белыя, а наогул жаўтлява-бурыя, часам з чырванаватым адценнем. буйныя, да 57 мм. Стрыжань бялёсы з рудаватым адценнем, прыкладна шасціграннай формы.

Пупышкі з дзвюма зрослымі вонкавымі лускавінкамі, яйкападобныя, трохі завостраныя, чырванавата-зялёныя. Лускі ля асновы зеленаватыя ці шэрыя, зверху чырвона-бурыя, слаба бліскучыя, безвалосыя, часам клейкія. Бясплодныя парасткі заканчваюцца адной канцавой пупышкай, а пладовыя — дзвюма ілжыва-канцавымі пупышкамі (паміж пупышкамі відаць канец парастка). Бакавыя пупышкі прыціснутыя. Ліставыя рубцы ліставых пупышак цалкам злучаюцца.

Лісце Лісты чаранковыя, супраціўныя, шырокаяйкападобныя або круглявыя, даўжынёй 5-8 (10) см і 5-8 см шырынёй, трох-пяцілопасцевыя, востраканцовыя, з круглявым клінаватым неглыбока-сэрцападобным аснаваннем, з трыма галоўнымі пальчата разыходнымі жылкамі, зверху цёмна-зялёныя, голыя, маршчыністыя, знізу шаравата-зялёныя, больш-менш мякка і густа бархаціста апушаныя, радзей амаль голыя, акрамя бародак у кутах жылак; лопасці лісця завостраныя або адцягнутыя ў кароткае вастрыё, сярэдняя лопасць няроўна чатырохвугольная, з больш-менш паралельнымі бакамі, трохі звужаная ля асновы, радзей, гэтак жа, як і бакавыя, яйкападобная; па краі сярэдняя ўверсе, а бакавыя галоўным чынам з вонкавага боку, з буйнымі няроўнымі астраватымі або завостранымі зубцамі, радзей цэльнакрайнія; хвосцікі 1-2 см даўжынёй, пакрыты бароздамі, ля асновы з дзвюма прырослымі рэшткамі прылісткаў, наверсе з дзвюма — чатырма дыскападобнымі залозкамі. Увосень лісце набывае яркую афарбоўку — ад аранжава-чырвонай да пурпурнай.

Суквецці і кветкі

Кветкі гетэраморфныя, з падвойным калякветнікам, сабраныя ў плоскія парасонападобныя 6-8 прамянёвыя мяцёлкі 5-8 см у дыяметры, на кветканосе 2,5-5 см даўжынёй; усе часткі суквецця голыя або з рассеянымі вельмі дробнымі залозкамі; краявыя кветкі на кветаножках 1-2 см даўжынёй, бясплодныя, плоскія, белыя, духмяныя, у 4-5 разоў буйнейшыя за ўнутраныя, 1-2,5 см у папярочніку, з пяццю няроўнымі адваротнаяйкападобнымі долямі вяночка; сярэднія — двухполыя, сядзячыя або амаль сядзячыя, белыя ці ружавата-белыя, каротка-званочкавыя, каля 5 мм у дыяметры, з шырокімі тупымі лопасцямі, у 1,5 раза даўжэйшымі за трубачку. Суквецці размешчаны на верхавінах маладых галін. Тычынак пяць, яны ў 1,5 раза даўжэйшыя за вяночак, з жоўтымі пыльнікамі. Песцік з ніжняй трохгнёздавай цыліндрычнай завяззю, з вельмі кароткім канічным слупком і трохраздзельным рыльцам. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня на працягу 10-14 (15—25) дзён.

Пылковыя зёрны трохбарознава-оравыя, шарападобнай або эліпсаідальнай формы. Даўжыня палярнай восі 24,2-25,3 мкм, экватарыяльны дыяметр 19,8-25,3 мкм. У абрысе з полюса круглява-трохлопасцевыя, з экватара — круглявыя, радзей эліптычныя. Разоры шырынёй 4-5,5 мкм, доўгія, з роўнымі бакамі, з адцягнутымі завостранымі канцамі. Поры круглявыя, дыяметрам, роўным шырыні разор, або трохі шырэйшыя. Мембрана баразён і пор гладкая або дробназярністая. Таўшчыня экзіны 2,8-3 мкм. Стрыжанькі тонкія, шчыльнастаячыя, з круглявымі галоўкамі, даўжыня стрыжанькоў 1,5-2 мкм. Скульптура сеткаватая, вочкі сеткі вуглаватыя, часта выцягнутыя, з найбольшым дыяметрам 2-2,5 мкм, каля баразён ячэйкі зменшаны да 0,5-0,6 мкм. Пылок жоўтага колеру. Формула сярэдніх кветак: , краявых — .

Плады

Плады — авальныя або шарападобныя ярка-чырвоныя касцянкі дыяметрам ад 8 да , з афарбаванай чырвоным сокам, буйной пляскатай шырокасэрцападобнай, амаль круглай цвёрдай костачкай даўжынёй , на верхавіне коратка завостранай, з трохі няроўнай паверхняй. Костачка займае вялікую частку плода. Вага 1000 семачак 21-31 г, па іншых дадзеных 46 г.

Плады сакавітыя, але з гаркаватым даўкім смакам, пасля першых маразоў гарката знікае або становіцца меншай. Плады спеюць у жніўні — верасні; у Батанічным садзе АН РФ — у канцы верасня — пачатку кастрычніка. Застаюцца на галінах вельмі доўга, нават зімой.

Тэрмін захоўвання насення — 24 месяцы.

Распаўсюджанне і экалогія Каліна непатрабавальная да ўмоў, лёгка пераносіць засухі і маразы, аднак, найбольш распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўропы і Азіі. Сустракаецца паўсюль у Еўрапейскай частцы Расіі, акрамя поўначы і паўднёвага-ўсходу, на Каўказе і ў Крыме, у Заходняй Сібіры на поўдзень ад 61° паўночнай шыраты, ва Усходняй Сібіры (у басейнах рэк Енісея і Ангары, у паўднёва-заходнім Прыбайкаллі), у Казахстане (ізаляваныя месцазнаходжанні ў Заходнім і Паўночным Казахстане, Саур, Тарбагатай), у Сярэдняй Азіі (адзінкава ў Джунгарскім і Заілійскім Алатау і ў ), у Заходняй Еўропе, у Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы.

У Беларусі сустракаецца паўсюдна як дзікарослы куст, разводзіцца ў садах і парках дзеля прыгожых, духмяных кветак і дэкаратыўных пладоў.

Святлалюбная расліна, але выносіць некаторае зацяненне. У цені звычайна не плоданасіць. Мезафіт, мікратэрм, мезатроф. У стэпавых раёнах расце звычайна ў вусцях рэк, у лясной зоне аддае перавагу ўвільготненым глебам, сустракаецца як на берагах вадаёмаў, так і на лясных , узлесках, на высечках, уваходзіць у склад падлеску, ніколі не дамінуючы ў ім. Сустракаецца ў падлеску сярэдня- і паўднёватаёжных лясоў: на захадзе Рускай раўніны — з , у Перадураллі — з і , а таксама ў цёмнахваёвых лясах Кузнецкага Алатау. Уваходзіць у падлесак шыракаліста-яловых лясоў Эстоніі, дубова-хваёвых лясоў Палесся, дубова-піхтава-яловых лясоў Паўднёвага Урала, шыракалістых лясоў Украіны, Каўказа, дубова-грабавых і грабіннікава-дубовых лясоў Крыма. Расце ў падлеску пойменных лясоў: чорнаальховых; радзей у пойменных дубняках; у тапалёўніках у поймах рэк Паўночнага Каўказа. На Калхідскай нізіне сустракаецца ў падлеску альшаннікаў з . У Калхідзе багатая на лясных балотах з тарфяным грунтам у падлеску і вольхі чорнай.

На Алтаі заўважана ў бярозава-асінавых лясах. У лесастэпу і на поўначы стэпу стварае пойменныя хмызняковыя зараснікі.

Насякомаапыляемая расліна. Функцыю прыцягнення насякомых у суквецці выконваюць краёвыя бясплодныя кветкі. Асноўнымі апыляльнікамі з’яўляюцца жукі, а таксама тыя віды двухкрылых і перапончатакрылых, якія сілкуюцца пылком.

Заахор. Плады да самай глыбокай восені застаюцца на галінках і разносяцца птушкамі. Сухія плады і насенне разносяцца ветрам. Размнажаецца каліна таксама парасткамі і каранёвымі атожылкамі.

Раслінная сыравіна У якасці выкарыстоўваюць плады каліны () і кару каліны ().

Плады Плады збіраюць у перыяд поўнай спеласці, зразаючы разам з пладаножкай. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 60-80 °C або на паветры пад навесамі, на гарышчах, падвешваючы іх пучкамі. Пасля сушкі пладаножкі аддзяляюць. Ураджайнасць пладоў у Кіраўскай вобласці ў ельніку-зеленамошніку 18-23 кг/га.

У пладах маюцца вугляводы: цукроза, фруктоза, глюкоза, , галактоза, ксілоза, , , поліцукрыды; пекцінавыя рэчывы, арганічныя кіслоты: ізавалерыянавая і воцатная (да 3 %); трыцерпеноіды: алеанолавая і хедэрагенавая кіслоты і іх ацэцільныя вытворныя, урсолавая кіслата; стэроіды, вітамін C (да 0,09 %) і карацін; фенолкарбонавые кіслоты і іх вытворныя: хларагенавая, неахларагенавая, вытворныя n-дыгідраксікарычной кіслаты; дубільныя рэчывы (да 3 %), кацехіны, флаваноіды, самбуцын; вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая, пальміцынавая, сцеарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая, арахінавая, бегенавая, лігнацерынавая, цэрацінавая. Плады багатыя солямі калію.

Карані Карані ўтрымліваюць эфірны алей, трытэрпеноіды, вітамін C і .

Галіны, драўніна і кара Галіны ўтрымліваюць эфірны алей, у яго складзе , дубільныя рэчывы.

Кару збіраюць вясной падчас руху соку да распускання пупышак, падвяльваюць, затым сушаць у сушылках пры тэмпературы 50—60 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Ураджайнасць кары — 250—600 г/м², з адной расліны можна атрымаць 45—140 г.

Кара ўтрымлівае вугляводы і роднасныя злучэнні: цэлюлозу, пекцін, смолы (да 6,5 %), флабафен, , мірыцылавы спірт; эфірны алей, у яго складзе арганічныя кіслоты: , мурашыная, воцатная, , , ; трытэрпеноіды, 2,73—5,73 %, сапаніны, алкалоіды, вітамін C, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: хларагенавая, неахларагенавая, , вытворныя о-дыгідраксікарычнай кіслаты, лігнін, дубільныя рэчывы, ; кумарыны: скапалетын, эскулетын, скапалін, эскулін; флаваноіды, антрахіноны, гліказід вібурнін, лейкаантацыяніны; вышэйшыя тлустыя кіслоты: , ), стэарынавая, алеінавая, лінолевая, , , , .

Драўніна змяшчае дубільныя рэчывы.

Кветкі і лісце Кветкі ўтрымліваюць урсолавую кіслату, вітамін C, флаваноідыЛікарські рослини: Енциклопедичний довідник/ Відп. ред. А. М. Гродзінський.—К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імя М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992.—544с. ISBN 5-88500-055-7: астрагалін, пеаназід, 3-глюказід, 3-рамназід і 3,7-дыглюказід кверцэцін, кемпферол, 3-глюказід і 3,7-дыглюказід кепферола.

Лісце ўтрымлівае віяпурыдаль, урсолавую кіслату, ірыдоіды, стэроіды, алкалоіды, вітамін C; фенолы і іх вытворныя: , фуркацін, саліцын, складаныя эфіры саліцына; фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: хларагенавую, неахларагенавую, кававую, вытворныя о-дыгідраксікарычнай кіслаты; дубільныя рэчывы, катэхіны; кумарыны: скапалетын, эскулетын, скапалін, эскулін; флаваноіды: астрагалін, 3-галактазід, 3-рамназід і 3,7-дыглюказід кверцэцін, 3-глюказід і 3,7-дыглюказід кемпферолу; антацыяны: 3-глюказід, 3-арабіназілсамбубіязід цыянідзіна, пеанідзін; вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая, пальміцынавая, сцеарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая, арахінавая, бегенавая, лігнацерынавая, цэрацінавая.

Насенне Насенне ўтрымлівае тлусты алей (20 %), вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая, пальміцынавая, сцеарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая, арахінавая.

Вырошчванне Від вырошчваюць амаль выключна як дэкаратыўную расліну. Сыравіну траў і пладоў для вытворчасці прадуктаў харчавання ў асноўным атрымліваюць з дзікіх раслін. У 1974 годзе спробы ўвесці каліну ў культуру як пладовае дрэва былі зроблены ў СССР. Яна былі шырока распаўсюджана ад Уральскіх і Каўказскіх хрыбтоў да Далёкага Усходу. Сёння сады гэтага віду яшчэ захаваліся на Салавецкіх астравах, у непасрэднай блізкасці ад горада Архангельска, Котласа, Салікамска і Усурыйска.

Агратэхніка пры пасадцы насення