Гаўрыла Андрэевіч Са́рычаў (1763 — ) — расійскі мараплавец, географ, гідрограф. Адмірал (1829). Ганаровы член Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук (1809).

Біяграфія У 1781 годзе скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім і Міжземным морах. У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя даследаванні на рэках Дняпро і Сож. У 1785—1794 гадах прымаў удзел у экспедыцыі у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, паўночнай частцы Ціхага акіяна. Даследаваў і нанёс на карту ўзбярэжжа Ахоцкага мора ад пасёлка Ахоцк да вусця ракі Алдома, астравы Прыбылова, Дыяміда, Святога Лаўрэнція, Святога Мацвея, усходні бераг Берынгава праліва, мыс Аляска. У 1799—1800 гг. камандаваў караблём «Масква»Сарычев Гавриил Андреевич // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. . У 1802—1817 гг. праводзіў гідраграфічныя даследаванні па складанню марскіх карт, атласа і лоцый Балтыйскага мора і Фінскага заліва. У 1802—1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспедыцыю. У 1808 годзе ў якасці генерал-гідрографа ўзначаліў рускую гідраграфію. З 1827 года галоўны камандзір Кранштацкага порта.

Навуковыя працы Сярод апублікаваных работ Г. А. Сарычава: Путешествие флота капитана Сарычева по северо-восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану, ч. 1—2. — СПБ, 1802; Правила, принадлежащие к морской геодезии — СПБ, 1804; Путешествие капитана Биллингса чрез Чукотскую землю от Берингова пролива до Нижнеколымского острога и плавание капитана Галла… — СПБ, 1811; Морской Атлас всего Балтийского моря с Финским заливом и Категатом — СПБ, 1812 і інш.

Памяць У гонар Г. А. Сарычава названы праліў паміж астравамі Святога Мацвея і Гала, пік на Алеуцкіх астравах, вулкан і пасёлак на востраве Матуа (Курыльскія астравы), сопка на Новай Зямлі, востраў у Чукоцкім моры каля ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і іншыя геаграфічныя аб’екты.

Літаратура

Сарычев Гавриил Андреевич // Вялікая савецкая энцыклапедыя Сарычев Гавриил Андреевич // Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002.

Катэгорыя:Адміралы Расійскай імперыі Катэгорыя:Географы Расіі Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Картографы Расіі Катэгорыя:Гідрографы Расіі Катэгорыя:Начальнікі гідраграфічнай службы Расіі