Алесь Салагуб (, в. Зарудзічы, цяпер — ) — беларускі паэт, вязень Лукішак.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1927), у 1928 годзе нелегальна перайшоў у БССР, дзе скончыў БДУ (1931). 10 жніўня 1933 г. арыштаваны і 17 мая 1934 г. расстраляны. Друкаваўся з 1925 года, у 1929 г. у Мінску выйшаў зборнік вершаў «Лукішкі»Лукішкі: Зб. вершаў. — Мн. : Белдзяржвыд, 1929. — 126 с.. У 1961 годзе ў часопісе «Полымя» апублікаваны яго «Лукішскі дзёньнік».
Літаратура Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. Т. 5. — Мн., 1995. — С. 239. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 4. — Мн., 1986. — С. 613. Беларускія пісьменнікі (1917—1990). — Мн., 1994. — С. 481. Беларуская ССР : карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 534. Беларуская энцыклапедыя. Т. 14. — Мн., 2002. — С. 96.
Спасылкі
Алесь Салагуб у зборніку «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991» Алесь Салагуб у энцыклапедыі slounik.org
Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Зняволеныя Лукішскай турмы