Сведзь, Свяда, Свіда — рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім, Светлагорскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Назва Назвы Сведзь, Свяда, Свіда у розных крыніцах: на карце XVIII ст. (ПГМ) Свіда, на карце 1846 г. Сведзь, у "Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага" СвядаSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 667-668..
Літоўскі лінгвіст і назвазнаўца К. Буга з назвы Сведзь (з варыянтам Свяда) аднаўляў балцкую форму *Svēdā і параўноўваў з літоўскім гідронімам SvėdasasK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1958. C. 541.. Літоўскі гідраніміст А. Ванагас назвы Сведзь (Свяда), Svėdasas выводзіў ад svidus "бліскучы"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 323.. Ёсць таксама рака Свядзіца, возера Свяды (цяпер Свядава).
Водаапісанне Паводле карты XVIII ст. (ПГМ) пачыналася з былога возера ля вёскі Славань (з яго брала выток і рака Ведрыч).
Цяпер пачынаецца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Падлукі Калінкавіцкага раёна, упадае ў Бярэзіну за 3 км на ўсход ад вёскі Сведскае Рэчыцкага раёна. Цячэ па паўночнай частцы Гомельскага Палесся. Даўжыня ракі 49 км. Плошча вадазбору 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км. Даліна ракі невыразная, у сярэднім цячэнні месцамі трапецападобная, шырынёй 1—3 км. Схілы вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,5—1 км), моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча шырынёй 10—20 м каналізаванае, за выключэннем невялікага ўчастка каля вусця. Асноўны прыток — Стоўпінка (справа).
Уздоўж ракі населеныя пункты Яланы, Шупейкі, Баравікі, Селішчы, Сведскае.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Светлагорскага раёна