Крысто́ф Ма́йнерс (, 31 ліпеня 1747 — 1 мая 1810) — нямецкі гісторык і філосаф, адзін з заснавальнікаў навуковага расізму.
Крыстоф Майнерс нарадзіўся ў Ніжняй Саксоніі, навучаўся ў Брэмене і Гётынгене. З 1775 г. працаваў прафесарам Гётынгенскага ўніверсітэта. Вядомы сваёй крытыкай канцэпцыі Асветніцтва і філасофіі І. Канта.
У сваіх працах сцвярджаў, што людзі розных рас маюць адрознае паходжанне. На вяршыні знаходзілася белая раса, якая стварала культуру, была схільна да навукі і дабрачыннасці. Ёй супрацьпастаўлялася чорная раса, разумова абмежаваная і сексуальна распушчаная. Астатнія расы знаходзіліся ў прамежкавым стане. На яго думку, месцам фарміравання людзей белай расы быў Каўказ.
Бібліяграфія Geschichte des Ursprungs, Fortgangs und Verfalls der Wissenschaften in Griechenland und Rom (1781) Geschichte des Luxus der Athenienser von den ältesten Zeiten an bis auf den Tod Philipps von Makedonien (1782) Grundriß der Geschichte der Menschheit (1785) Beschreibung Alter Denkmäler in Allen Theilen Der Erde (1786) Grundriß der Theorie und Geschichte der schönen Wissenschafften (1787) Ueber den thierischen Magnetismus (1788) Aus Briefen über die Schweiz. Reisen im Sommer 1782 und 1788 (1791) Leben Ulrichs von Hutten (1797) Lebensbeschreibungen berühmter Männer aus den Zeiten der Wiederherstellung der Wissenschaften (1797) Beschreibung einer Reise nach Stuttgart und Strasburg im Herbste 1801 (1803) Untersuchungen über die Verschiedenheiten der Menschennaturen (1813)
Спасылкі Christoph Meiners Nell Irvin Painter, Why White People Are Called 'Caucasian?'
Катэгорыя:Расізм Катэгорыя:Гісторыкі Германіі Катэгорыя:Філосафы Германіі