Ісаноэ (ад ) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXVI.

Адкрыццё Быў знойдзены 23 лістапада 2000 групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 6. У кастрычніку 2002 спадарожнік атрымаў назву Ісаноэ, ад імя адной з данаід.

Арбіта Ісаноэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.155.000 км за 725 дзён і 12 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,246. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,2 °. Належыць да групы Кармэ.

Фізічныя характарыстыкі Дыяметр Ісаноэ складае каля 4 км. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,5 m.

Крыніцы

Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2000 годзе