Фірн (, ад старажытнаням. firni — мінулагодні, стары) — зярністы лёд, пераходная фаза паміж снегам і лёдам.

Фірн характэрны для горных раёнаў, размешчаных вышэй снегавой лініі і палярных абласцей (ападкі выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу, які не паспявае раставаць за летні перыяд). Утвараецца ў выніку перакрышталізацыі снегу і шматразовага паверхневага раставання і замярзання вады, якая прасочваецца ў глыбіню снегавой тоўшчы. Фірн складаецца з ледзяных крупінак, злучаных паміж сабой. Шчыльнасць 450—800 кг/м³.

Таўшчыня фірнавага слоя на ледавіках Антарктыды можа дасягаць 100Котляков В. М. Фирн // Вялікая савецкая энцыклапедыя метраў.

Літаратура — С. 415.

Спасылкі Котляков В. М. Фирн // Вялікая савецкая энцыклапедыя Словарь по физической географии. — М., 1994 на сайте Экологический центр «Экосистема»™

Катэгорыя:Вада Катэгорыя:Снег