Новы агульны каталог туманнасцей і зорных скопішчаў (; азначэнне аб’ектаў NGC; сустракалася транслітарацыя азначэння НГК) — каталог аб’ектаў далёкага космасу.
Гэта адзін з найбольшых неспецыялізаваных каталогаў, бо змяшчае ў сабе ўсе тыпы аб’ектаў далёкага космасу (галактыкі, туманнасці, зорныя скопішчы), і найбольш вядомы ў аматарскай астраноміі каталог.
Каталог быў складзены ў 1880-х гадах на аснове назіранняў Уільяма Гершэля, а потым паслядоўна пашыраны двума Індэкснымі каталогамі (каля 5000 аб’ектаў).
Аб’екты паўднёвай часткі зорнага неба каталагізаваныя менш падрабязна.
Новы агульны каталог утрымліваў шмат памылак, якія былі потым выпраўленыя ў абноўленым NGC.thumb|250px|Спіральная галактыка NGC 3982 Гл. таксама Спіс аб’ектаў NGC
Спасылкі The NGC/IC project The top astro photos of the NGC catalog Інтэрактыўны каталог на англійскай
Катэгорыя:Астранамічныя каталогі Катэгорыя:Творы 1888 года