Шведскія фрыкадэлькі, таксама шведскія тэфтэлі ( — шэтбуляр, часта скажаецца як котбулар) — смажаныя фрыкадэлькі, традыцыйная мясная страва шведскай кухні. Звычайна падаюцца з бульбай, сметанковым соусам і брусніцамі. Асабліва папулярны ў дзяцей. Шведскія фрыкадэлькі, як кожныя іншыя, гатуюцца з мяснога фаршу з дадаваннем яек, паніровачнай мукі, малака або вяршкоў і дробна пасечанай, папярэдне абсмажанай рэпчатай цыбулі.

Многія мясныя стравы фінскай кухні, сярод іх і фрыкадэлькі, у значнай ступені з’яўляюцца вынікам уплыву шведскай кухні, бо Фінляндыя на працягу многіх стагоддзяў уваходзіла ў склад Швецыі.

Мясныя тэфтэлі — улюблёная ежа Карлсана (персанажа дзіцячай казкі Астрыд Ліндгрэн).

Галерэя

Літаратура Коттбуллар // Европейская шкатулка. Кулинарные шедевры мира / Соломоник Т., Синельников С., Лазерсон И. — СПб: Издательский Дом «Нева», 2006. — 368 с. илл.

Спасылкі Фрыкадэлькі па-шведску

Катэгорыя:Стравы з сечанага мяса Катэгорыя:Шведская кухня