Ка́льмар () — адзін з найстарэйшых гарадоў Швецыі, адміністрацыйны цэнтр лена Кальмар. Горад Кальмар з'яўляецца варотамі на самы доўгі ў Швецыі Эландскі мост, які злучае востраў Эланд са Скандынаўскім паўвостравам. У Сярэднявеччы ён быў трэцім па велічыні ў дзяржаве і быў цэнтрам гандлю, галоўным чынам экспарту жалеза, якім займаліся гандляры з Германіі. Размешчаны на паўднёвым усходзе краіны, на беразе Балтыйскага мора. Горад утварыўся вакол замка Кальмар, які ў сваю чаргу быў пабудаваны ў XII стагоддзі вакол вартаўнічай вежы, прызначанай для абароны ад піратаў і датчанПалацы і замкі Швецыі. Сярод іншых славутасцяў вылучаецца спраектаваны Тэсінам кафедральны Кальмарскі сабор.

Гісторыя

Кальмар упершыню згадваецца на адным з рунічных камянёў XI стагоддзя. Назва яго паходзіць ад старажытнашведскага Kalmar — «камяністае дно», або «камяністы грунт». Дакладна вядома, што каля 1200 года гэта быў значны горад, які вырас вакол замка, а ў сярэдзіне XIII стагоддзя — адзін з найважнейшых у Швецыі і меў важныя гандлёвыя сувязі з Ганзай (практычна ўвесь гандаль вёўся этнічнымі немцамі). У 1397 каралі трох скандынаўскіх краін на сустрэчы ў Кальмары ўтварылі Кальмарскую унію. Напачатку XVII стагоддзя — падчас Кальмарскай вайны — значная частка гораду была разбурана, і ў 1640 годзе было вырашана перанесці горад на суседні востраў Кварнхольмен. У адрозненне ад большасці гарадоў тагачаснай Швецыі, Кальмар быў адбудаваны каменным, а не драўляным. Старая частка горада была добра захаванай да сярэдзіны XX стагоддзя, але ў 1960-я гады частка цэнтра горада была знесена, каб вызваліць месца для адміністрацыйных і камерцыйных будынкаў. У 1972 годзе быў пабудаваны Эландскі мост. У 1977 была заснавана Вышэйшая школа, якая ў 2010 стала адным з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.

Клімат

Насельніцтва 1970 год — 39 жыхароў. 1985 год — 54 тыс. жыхароў. 2008 год — 35,7 тыс. жыхароў (з прыгарадамі больш за 61 тыс.).

Адукацыя У горадзе размешчаны адзін з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.

Славутасці

Стары горад Кварнхольмен Кальмарскі замак Кальмарскі сабор Эландскі мост Трып, трап, труль — тры драўляныя дамы́ рознай велічыні канца XVIII ст. Музей лену Кальмар Сядзіба Крусэншэрны (XIX ст.) Стадыён Гульдфогельн-Арэна Мастацкі музей Кальмара

Гарады-пабрацімы Вісмар, Германія Сількебарг, Данія Саванліна, Фінляндыя Аўрбарг, Ісландыя Арэндал, Нарвегія Энтэбэ, Уганда Уілмінгтан, ЗША Гданьск, Польшча Калінінград, Расія Панявежыс, Літва Самсун, Турцыя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Швецыі Катэгорыя:Парты Балтыйскага мора