Кафедральны сабор Кальмара () — у наш час галоўная царква прыходу Кальмар. Да 1915 года быў кафедральным саборам епархіі Кальмара, якая затым у якасці прыходу ўвайшла ў епархію Векшэ. Аднак за царквой захавалася назва кафедральнага сабора.
Будынак пабудаваны па праекце шведскага архітэктара Нікадэмуса Тэсіна Старэйшага. За ўзор ім была ўзята рымская царква Іль-Джэзу. Будаўнічыя працы пачаліся ў 1660 годзе, асвячэнне адбылося ў 1700 годзе.
У архітэктуры будынка спалучаюцца элементы класіцызму і барока. Будынак мае крыжападобную форму — заходняя частка ўпрыгожана дзвюма вежамі, а ва ўсходняй знаходзіцца апсіда, унутры якой размешчаны алтар. Ззаду алтара маецца алтарная карціна, якая адлюстроўвае зняцце Ісуса Хрыста з крыжа (падобныя выявы характэрны для шведскай высокацаркоўнай лютэранскай традыцыі).
Літаратура Fabian Baehrendtz, "Anteckningar om Kalmar domkyrka". Arsboken Kalmar län 1912-14 Oloph Bexell, "Har Kalmar en 'riktig' domkyrka?" Årsboken Kalmar län 1985 Ulf Haegermark, "Vem är mästaren till predikstolen i Kalmar domkyrka?", Årsboken Kalmar län 1973. Manne Hofrén, Kalmar domkyrka. Historik och vägledning 1981 Sten Karling Kalmar domkyrka och Nikodemus Tessin d. ä., 1984 Ingrid Rosell och Robert Bennett, Kalmar domkyrka, (Sveriges kyrkor band 209), Stockholm 1989, 253 sid. Tidskriften Orgelforum 2001, nr 3, Svenska orgelsällskapet, Folder från domkyrkoförsamlingen Hilding Wibling, Epitafier och vapensköldar i Kalmar domkyrka, 1979 Nationalencyklopedin. 1993. Band 10 ,sid.363. ISBN 91-7024-620-3
Спасылкі
К Катэгорыя:Кальмар (Швецыя)