thumb|180px|Абазначэнне батальёна NATO
Батальён — (ад атрад), асноўнае тактычнае падраздзяленне ў сухапутных і паветрана-дэсантных войсках і марской пяхоце. Звычайна ўваходзіць у склад палка або з'яўляецца асобнай воінскай часткай у складзе злучэння або аб'яднання. Складаецца з трох ці чатырох рот і іншых дапаможных падраздяленняў. Налічвае каля 350-500 чалавек (батальён Беларускай Краёвай Абароны налічваў 600 чалавек).
Існуюць батальёны мотастралковыя (стралковыя, пяхотныя, мотапяхотныя), танкавыя, парашутна-дэсантныя, марской пяхоты, інжынерна-сапёрныя, сувязі, аўтамабільныя і іншыя.
Літаратура С.344. . С.69.
Катэгорыя:Воінскія фарміраванні Катэгорыя:Батальёны