Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1992 (1-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд першай паловы 1992 года.
Гэта быў першы чэмпіянат краіны пасля атрымання незалежнасці. Да турніру далучыліся беларускія каманды, якія раней выступалі ў чэмпіянаце СССР.
У сувязі з пераходам ад сістэмы «вясна-восень», па якой праходзілі турніры ў СССР, да сістэмы «восень-вясна», якая выкарыстоўвалася ў большасці краін Еўропы, турнір было вырашана правесці ў скорочаным фармаце — адзін круг за два месяцы.
Першым чэмпіёнам незалежнай Беларусі стала мінскае «Дынама».
Склад У першым чэмпіянаце краіны прымалі ўдзел: 6 каманд, якія раней выступалі ў розных лігах Чэмпіянату СССР; 9 каманд, якія ў 1991 выступалі ў Першай лізе чэмпіянату БССР; Пераможца Другой лігі чэмпіянату БССР 1991.
з Чэмпіянату СССР «Дынама» (Мінск) (8-е месца ў Вышэйшай лізе) «Дняпро» (Магілёў) (12-е месца ў зоне «Захад» Другой лігі) «Дынама» (Брэст) (16-е месца ў зоне «Захад» Другой лігі) КІМ (Віцебск) (20-е месца ў зоне «Захад» Другой лігі) «Хімік» (Гродна) (22-е месца ў зоне «Захад» Другой лігі) «Гомсельмаш» (Гомель) (16-е месца ў зоне 6 Другой ніжэйшай лігі)
з Першай лігі Чэмпіянату БССР «Металург» (Маладзечна) (1-е месца) «Тарпеда» (Магілёў) (2-е месца) «СКБ-Лакаматыў» (Віцебск) (3-е месца) «Тарпеда» (Мінск) (4-е месца) «Шахцёр» (Салігорск) (5-е месца) «Будаўнік» (Старыя Дарогі) (6-е месца) «Трактар» (Бабруйск) (9-е месца) БелАЗ (Жодзіна) (10-е месца) «Абутнік» (Ліда) (11-е месца)
з Другой лігі Чэмпіянату БССР «Ведрыч» (Рэчыца) (1-е месца ў першай падгрупе)
Клубы-ўдзельнікі
КлубГорадСтадыёнУмяшчальнасць Абутнік Ліда «Абутнік»3 500 БелАЗ Жодзіна «Тарпеда»5 500 Будаўнік Старыя Дарогі «Будаўнік»5 000 Ведрыч Рэчыца «Рэчыцадрэў»4 000 Гомсельмаш Гомель «Гомсельмаш»10 000 Дняпро Магілёў «Спартак»12 000 Дынама Брэст Брэст «Дынама»10 500 Дынама Мінск Мінск «Дынама» 50 050 КІМ Віцебск «Дынама»5 500 Металург Маладзечна «Металург»5 600 СКБ-Лакаматыў Віцебск стадыён фірмы «Лес», Барань3 000 Тарпеда Магілёў Магілёў «Тарпеда»4 000 Тарпеда Мінск Мінск «Тарпеда»5 000 «Трактар»З сёмага тура25 000 Трактар Бабруйск «Спартак»3 500 Хімік Гродна «Чырвоны сцяг»14 000 Шахцёр Салігорск «Шахцёр» 5 000
Прадстаўніцтва па рэгіёнах У турніры прымалі ўдзел клубы з усіх абласцей краіны.
Рэгіён Колькасць камандаў Клубы Мінская вобласць 4 БелАЗ, Будаўнік, Металург, Шахцёр Магілёўская вобласць 3 Дняпро, Тарпеда (Магілёў), Трактар Віцебская вобласць 2 КІМ, СКБ-Лакаматыў Гомельская вобласць 2 Ведрыч, Гомсельмаш Гродзенская вобласць 2 Абутнік, Хімік Мінск 2 Дынама (Мінск), Тарпеда (Мінск) Брэсцкая вобласць 1 Дынама (Брэст)
Турнірная табліца
Лідары чэмпіянату
Статыстыка
Бамбардзіры МесцаІгрокКлубГалы 1 Андрэй Скорабагацька Дняпро 11 2 Сяргей Ясінскі СКБ-Лакаматыў 8 3 Валянцін Бялькевіч Дынама Мн 7 Сяргей Кароза Хімік
Хет-трыкі ІгрокКлубСапернікЛікТурДата Міхаіл Смірноў Дняпро Гомсельмаш 6:0 11 тур 6 чэрвеня 1992 Уладзімір Канавалаў Ведрыч БелАЗ 3:0 13 тур 13 чэрвеня 1992
Асістэнты МесцаІгрокКлубПерадачы 1 Андрэй Рапейка Шахцёр 6 2 Віктар Юйко Хімік 5 Яўгеній Кашанцаў Дынама Мн
«Сухія» матчы МесцаІгрокКлубМатчы 1 Андрэй Любчанка Дняпро 122 Ігар Патапаў КІМ 8 3 Мікалай Абрамовіч Металург 7 Юрый Свіркоў Хімік
Гл. таксама Кубак Беларусі па футболе 1992 Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1992 Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1992
1992 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 1992 годзе Катэгорыя:1992 год у футболе