Абаскі мірны трактат — дагавор, падпісаны Швецыяй і Расіяй у г. Аба (сучасны Турку, Фінляндыя). Завяршыў руска-шведскую вайну 1741—1743, якая скончылася паражэннем Швецыі. Пацвердзіў умовы Ніштацкага мірнага дагавора (1721). Устанавіў руска-шведскую мяжу па рацэ Кюменэ (цяпер рака Кюмі-Ёкі, Фінляндыя).

Літаратура

Катэгорыя:Мірныя дагаворы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Падзеі 18 жніўня Катэгорыя:Руска-шведскія войны Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Швецыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Расійскай імперыі Катэгорыя:1743