Пракламацыя пра вызваленне рабоў — загад Аўраама Лінкальна, выданы 1 студзеня 1863 года. Паводле пракламацыі, ваеннае становішча (Грамадзянская вайна) вымусіла Прэзідэнта прыняць непапулярныя меры супраць Канфедэрацыі Паўднёвых Штатаў — вызваліць усіх рабоў на тэрыторыі ЗША, якая тым часам кантралявалася канфедэратамі.

Пракламацыя заставалася «на паперы», пакуль федэральныя войскі ЗША канчаткова не перамаглі канфедэратаўАндрэй Берастоўскі. Дзве грамадзянскія вайны амерыканцаў // «Гістарычная праўда». Вызваленне рабоў на ўсёй тэрыторыі ЗША адбылося ў канцы 1865 года, калі пачала дзейнічаць 13-я папраўка да КанстытуцыіАндрэй Берастоўскі. Да гісторыі рабства ў ЗША // «Гістарычная праўда».

Крыніцы

Ліатаратура Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. — Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2019. — 176 с. —

Спасылкі

Невыносныя законы ў беларускім перакладзе

Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў ЗША Катэгорыя:Рабства