Адна зямля — рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзіцца па чарзе ў адным з раёнаў Беларускага Павілля і Валожыншчыне: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім Мінскай вобласці і Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім Гродзенскай вобласці. Гісторыя Першапачаткова (1999) заснавальнікамі фестывалю сталі аддзелы культуры Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага райвыканкамаў і тыднёвік «Рэгіянальная газета». Назву фестываль запазычыў у аднаго з заснавальнікаў — «Адна зямля» — слоган «Рэгіянальнай газеты» «Адна зямля» //«Рэгіянальная газета», 2 ліпеня 1999 г., № 27 (219). Першы раз фестываль адбыўся 10 ліпеня 1999 года на стадыёне пасёлка Чысць у Маладзечанскім раёне«Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221). Старшыня журы — дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча Рыгор Сарока.

Ад 2000 года ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Вілейшчыны і Смаргоншчыны, а да заснавальнікаў далучыліся аддзелы культуры Вілейскага і Смаргонскага райвыканкамаў «Адна зямля» — заўсёды свята//«Рэгіянальная газета», 30 чэрвеня 2000 г., № 26 (271).

Ад 2002 года ўдзельнічаюць жыхары Астравеччыны. Заснавальнікам становіцца і аддзел культуры Астравецкага райвыканкама Дзякуй, Рымдзюны! Прывітанне, Смаргонь!//«Рэгіянальная газета», 19 ліпеня 2002 г., № 29 (378).

У 2004 годзе да заснавальнікаў фестывалю далучаецца аддзел культуры Мядзельскага райвыканкама. Удзельнікамі могуць стаць і жыхары Мядзельскага раёна «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481).

У 2013 годзе фестываль прайшоў 9 чэрвеня ў Маладзечне на сцэне амфітэатра, пабудаванага да "Дажынак-2011Фестываль «Адна зямля» сёлета пройдзе на сцэне маладзечанскага амфітэатра 9-га чэрвеня //«Рэгіянальная газета»Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» //«Рэгіянальная газета»

Лагатып фестывалю Лагатып фестывалю ўяўляе сабой стылізаваны скрыпічны ключ.

Месцы правядзення фестывалю 1999 – Маладзечанскі раён, пасёлак Чысць 2000 – Валожын 2001 – Ашмяны На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323) 2002 – Астравецкі раён, вёска Рымдзюны 2003 – Смаргонь На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323) 2004 – Вілейка 2005 – Мядзел «Адна зямля» ў Мядзеле//«Рэгіянальная газета», 22 ліпеня 2005 г., № 29 (531) 2006 – Маладзечна «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583) 2007 – Валожын «Адна зямля» – звонкагалосая песня//«Рэгіянальная газета», 6 ліпеня 2007 г., № 27 (633) 2008 – Мядзел І навальніца нават не спыніла//«Рэгіянальная газета», 18 ліпеня 2008 г., № 29 (687) 2009 – СмаргоньГран-пры “Адной зямлі” выйграў смаргонец //«Рэгіянальная газета» 2010 – АшмяныАшмяны прынялі «Адну зямлю» //«Рэгіянальная газета» 2011 – АстравецГран-пры «Адной зямлі» – у маладзечанкі Анастасіі Апанасенкі //«Рэгіянальная газета» 2012 – ВілейкаГран-пры «Адной зямлі» ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава //«Рэгіянальная газета». 2013 – Маладзечна . 2014 – Валожын Гран-пры «Адной зямлі» атрымаў Вадзім Лукашэвіч з Ашмянаў //«Рэгіянальная газета». 2015 – Ашмяны Вядома імя ўладальніка Гран-пры селётнега конкурса «Адна зямля» //«Рэгіянальная газета». 2016 – Астравец (плануецца) .

Гімн фестывалю Гімн фестывалю напісалі паэтка Таіса Трафімава і кампазітарка Алена Атрашкевіч. Упершыню выкананы ў 1999 годзе ў Чысці:

Зямля бацькоў – цудоўная зямля!Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.

Да скону дзён і зблізку і здаляТабою, любы край, мне ганарыцца

Адна зямля ў нас з табой, адна,Дае нам сілы чыстая крыніца -

Куды б мяне дарога ні вялаТабе хачу я нізка пакланіцца.

Мой край рамонкаў, сініх васількоў,Тут плакаць і смяяцца можна ўволю.

Тут сустракаюць дарагіх сяброўІ песняй звонкаю, і хлебам – соллю!''“Круціся, лёсу калаўрот…” //Сайт "Міхал Клеафас Агінскі".

Уладальнік Гран-пры 1999 – Дзмітры Мінько, Маладзечанскі раён 2000 – Дар’я Урызчанка, Маладзечанскі раён 2001 – Людміла Сінкевіч, Ашмянскі раён 2002 – Казімір Таўстыка, Вілейскі раён 2003 – Алеся Супрановіч, Вілейскі раён 2004 – Наталля Салава, Вілейскі раён 2005 – Алеся Кульша, Маладзечанскі раён 2006 – Аляксандр Салаўёў, Маладзечанскі раён 2007 – Віктар Выбарнаў, Маладзечанскі раён 2008 – Вікторыя Ількевіч, Вілейскі раён 2009 – Дзяніс Пацэвіч, Смаргонскі раён 2010 – Вольга Ільіч, Маладзечанскі раён 2011 – Анастасія Апанасенка, Маладзечанскі раён 2012 – Артур Міхайлаў, Маладзечанскі раён 2013 – Дар'я Атрошанка, Маладзечанскі раён 2014 – Вадзім Лукашэвіч, Ашмянскі раён 2015 – Максім Пашук, Смаргонскі раён

Прыз глядацкіх сімпатый Прыз глядацкіх сімпатый – спецыяльны прыз, заснаваны «Рэгіянальнай газетай». Яго ўладальнікамі станавіліся 1999 – Юлія Іванчык, Маладзечанскі раён 2000 – Алеся Дзяржавец, Вілейскі раён 2001 – Іван Валадзько, Ашмянскі раён 2002 – Сяргей Сяўко, Астравецкі раён 2003 – Святлана Пушкарова, Валожынскі раён 2004 – Кацярына Цыгельнікава, Мядзельскі раён 2005 – Валеры Вязевіч, Мядзельскі раён 2006 – Мікалай Разановіч, Смаргонскі раён 2007 – Васіль Каспяровіч, Ашмянскі раён раён 2008 – Генадзь Чарняўскі, Валожынскі раён 2009 – Таццяна Анушэўская, Валожынскі раён 2010 – Аляксандр Жукоўскі, Ашмянскі раён 2011 – Вольга Касцюкевіч, Смаргонскі раён 2012 – Алеся Сяргейчык, Валожынскі раён 2013 – Аляксандра Корсак, Вілейскі раён 2014 – Пётр Кулеш, Фестываль-конкурс «Адна зямля»: сакрэт поспеху (+ФОТА ўсіх удзельнікаў) //«Рэгіянальная газета», Вілейскі раён 2015 – Яўген Мажута, Астравецкі раён

Спасылкі

Катэгорыя:Фестывалі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе