Банк Швецыі, Рыксбанк () — цэнтральны банк Швецыі.

Падпарадкаваны непасрэдна рыксдагу і, паводле канстытуцыі, адказвае за правядзенне грашовай палітыкі дзяржавы.

Гісторыя Рыксбанк лічыцца найстарэйшым з цяпер існуючых цэнтральных банкаў свету. Быў заснаваны ў 1668 годзе пад назвай Банк дзяржаўных саслоўяў (Riksens ständers bank). Сучасную назву атрымаў у 1866 годзе ў сувязі з скасаваннем саслоўнага рыксдага.

У 1968 годзе банк заснаваў прэмію па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля.

Спасылкі Афіцыйны сайт банка

Катэгорыя:Банкі паводле алфавіта Катэгорыя:Цэнтральныя банкі