Крысціян Абадо (, нар. , Вары, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Нігерыі (2004—2008).
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Нігерыі, але ўжо ў маладым узросце трапіў у італьянскую «Перуджу», дзе хутка замацаваўся ў аснове. З 2005 года доўгі час выступаў за «Удзінезэ». У 2010—2012 гадах аддаваўся ў арэнду, а другую палову 2012 года правёў без клуба ў статусе свабоднага агента.
У лютым 2013 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». З-за траўмы прапусціў пачатак сезона 2013. Адзіны раз з’явіўся на полі 22 мая 2013 года ў матчы супраць «Белшыны». Пазней зноў трапіў у лазарэт, і імя Абадо з’яўлялася ў асноўным у сувязі са скандаламіПолузащитник минского «Динамо» Ободо, исчезнувший из расположения своего клуба, нашелся в Италии. У кастрычніку 2013 года кантракт з «Дынама» быў разарваныМинское "Динамо" расторгло контракт с Ободо.
У лютым 2014 стаў іграком партугальскага клуба «Альяненсі»Кристиан Ободо подписал контракт с «Ольяненсе». Улетку 2014 года перайшоў у чэмпіянат Грэцыі.
Міжнародная кар’ера Гуляў за нацыянальную зборную Нігерыі. У 2006 у яе складзе трапіў на Кубак афрыканскіх нацый, дзе атрымаў бронзавы медаль.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Нігерыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Апалон Смірніс Катэгорыя:Ігракі ФК Пандурый Катэгорыя:Ігракі ФК Канкордыя К’яжна Катэгорыя:Ігракі ФК Ксанці Катэгорыя:Ігракі ФК Альяненсі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лечэ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Удзінезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Фіярэнціна Катэгорыя:Ігракі ФК Перуджа