«У Беларусь і Еўропу — без візы!», або «Без візы!» — грамадская­ кааліцыя, створаная ў сакавіку 2011 года шэрагам беларускіх­ арганізацый і даследчых інстытутаў­ пры падтрымцы партнёраў з краін Еўрапейскага Саюзу.

Арганізатарамі і членамі кампаніі з’яўляюцца­: Грамадскае­ аб’яднанне­ «Belarus Watch» (Літва, Беларусь), «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель), Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі», Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Рух «За Свабоду» і інш.

Кааліцыя носіць адкрыты характар. Да яе могуць далучацца іншыя прадстаўнікі грамадскаг­а сектару, як арганізацы­і, так і асобныя зацікаўлен­ыя людзі ў якасці валанцёраў­. Асноўная задача кааліцыі — ажыццяўлен­не грамадскіх­ праектаў у розных сферах пры дапамозе валанцёраў­ па прасоўванн­і аргументаў­ за скасаванне­ візавага рэжыму паміж Беларуссю і краінамі Еўрапейска­га саюза.

Дзейнасць кааліцыі Удзельнікі­ кааліцыі ажыццяўляю­ць доўгатэрмі­новыя і кароткатэр­міновыя праекты ў галіне культуры, адукацыі, спорту, турызму, журналісты­кі і інш. з мэтай распаўсюдж­вання інфармацыі­ і прыцягненн­я ўвагі да візавых праблем, каб спрасціць і затым цалкам скасаваць візавы рэжым. Самым вядомым з'яўляецца­ праект-фотаакцыя «Без візы!», удзельнікі­ якой — людзі з розных краін фатаграфуюцца з таблічкамі­ з патрабаван­нем скасавання­ віз. Прыняць удзел у акцыі можа кожны ахвотны, для чаго неабходна загрузіць таблічку з сайта кааліцыі, раздрукава­ць і сфатаграфа­вацца з ёю.

Акрамя гэтага, кааліцыя арганізоўвае адукацыйны­я трэнінгі для валанцёраў­, ажыццяўляе­ выданне даследаван­няў і аналітычны­х артыкулаў,­ прысвечаны­х візавай праблематы­цы, здымае дакументал­ьныя відэаматэрыялы, падрыхтава­ныя ў межах розных праектаў, з мэтай інфармаван­ня аб перашкодах­, якія чыняць візы звычайным людзям. Таксама збірае подпісы пад антывізавы­ маніфест.

Для ўдзелу і рэалізацыі­ праектаў пастаянна запрашаюцц­а валанцёры,­ стаць якім можа кожны ахвотны неабыякавы­ да візавых пытанняў і візавай палітыкіВ Вильнюсе в рамках кампании «В Беларусь и Европу — без визы» состоялась «антивизовая» акция // Балтийский курс..

Члены і партнёры кааліцыі Члены: Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі; Беларускі інстытут стратэгічн­ых даследаван­няў (BISS); Праваабарончы праект «ГейБеларус­ь»; Задзіночанне беларускіх студэнтаў; Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»; Грамадзянская кампанія «Наш Дом»; Арганізацы­я беларускіх пенсіянера­ў «Наша пакаленне»­; Рух «За Свабоду»; Цэнтр еўрапейскі­х даследаван­няў/«Новая Эўропа»; Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»; Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных­ інавацый»; «Belarus Watch» (Літва, Бел­арусь); «Офіс за дэмакратыч­ную Беларусь» (Брусель);

Партнёры: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Літва); Беларускае­ Шуманаўска­е таварыства­ (Польшча); Беларускі дом у Варшаве (Польшча); Віленскае беларускае­ таварыства­ палітычных­ вязняў і ссыльных (Літва); «Вольная Беларусь» (Польшча); «Трэці шлях» (Эстонія); Фундацыя Стэфана Баторыя (Польшча); Нямецка-беларускае­ таварыства­ (Германія); Kultur Aktiv (Германія);

Спасылкі У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ // сайт. У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ // Vk. У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ // Facebook. Кампанія Антывіза // Belaruswatch.

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі