Эрык Халед Саадэ (, нар. , , Швецыя) — шведскі поп-спявак і тэлевядучы. Прадстаўляў Швецыю на Еўрабачанні 2011 і заняў трэцяе месца, што стала лепшым вынікам краіны на конкурсе з 2000 па 2011.

Біяграфія Эрык Саадэ вырас у пасёлку Катарп непадалёк ад Хельсінгбарга, Швецыя. Яго бацька, Валід Саадэ родам з Лівана, але мае палестынскія карані. Маці, Марлен Якабсан - шведка. Бацькі развяліся, калі Эрыку было чатыры гады. Эрык жыў з мамай (так пастанавіў суд), але па выхадных бачыўся з бацькам. Эрык - другое дзіця ў сям'і. У яго ёсць яшчэ сем братоў і сясцёр. Саадэ пачаў пісаць песні ў 13 гадоў. Футбол быў яго галоўным захапленнем, пакуль у 15 гадоў Эрык не падпісаў свой першы музычны кантракт. У выніку Саадэ запісаў адзін альбом і тры сінгла, якія засталіся незаўважанымі. Ён стаў вядомы пасля перамогі на шведскім музычным конкурсе «Joker» (цяпер - «Popkorn»).

Музычная кар'ера What's Up У 2007 годзе на хвалі першага поспеху Эрык праходзіць адбор на ўдзел у новым бой-бэндзе. З сотняў прэтэндэнтаў былі адабраныя пятнаццаць для выступлення ў стакгольмскім тэатры Глобус, у тым ліку і Саадэ. Эрык стаў адным з чатырох фіналістаў, якія ў выніку стварылі бой-бэнд «What's Up!». Ужо вясной 2008 года гурт пачаў гастраляваць па Швецыі. У тым жа годзе яны запісалі шведскую версію загалоўнай тэмы моладзевай камедыі «Рок у летнім лагеры» («Camp Rock») вытворчасці канала Дысней. На шведскай мове песня называлася «Här är jag». Уся каманда «What's Up» таксама прыняла ўдзел у дубляжы фільма. Голасам Эрыка кажа персанаж па імі Шэйн.

У 2008 годзе гурт выпусціў свой першы альбом «In Pose». Таксама былі выпушчаныя два сінгла - «Go Girl!» і «If I Told You Once».

У лютым 2009 года Саадэ пакінуў групу, каб пачаць сольную кар'еру.

Сольная кар'ера У жніўні 2009 года Саадэ падпісаў новы кантракт - з Roxy Recordings. У снежні 2009 года быў выпушчаны першы сінгл «Sleepless».

У лютым і сакавіку 2010 года Саадэ прымае ўдзел у Melodifestivalen 2010 з песняй «Manboy» і ў фінале конкурсу заняў трэцяе месца.

19 мая 2010 года Саадэ выпусціў свой першы студыйны альбом «Masquerade».

29 лістапада стала вядома, што Саадэ стане ўдзельнікам Melodifestivalen 2011. Ён прыняў удзел у трэцім паўфінале 19 лютага 2011 года з песняй «Popular» і прайшоў у фінал конкурсу. У фінале 12 сакавіка Саадэ атрымаў перамогу і атрымаў права прадстаўляць Швецыю на Еўрабачанні 2011 у Дзюсельдорфе. У другім паўфінале Еўрабачання 12 мая Эрык стаў пераможцам і прайшоў у фінал конкурса. У фінале 14 мая 2011 года ён заняў трэцяя месца.

29 чэрвеня 2011 года быў выпушчаны другі альбом Эрыка «Saade Vol.1», а ў лістападзе выйшла другая частка альбома - «Saade Vol.2».

Дыскаграфія Сольныя альбомы

Masquerade (2010) Saade Vol. 1 (2011) Saade Vol. 2 (2011) Forgive Me (2013) Det svarta fåret (2020)

Спасылкі

Eric Saade Official Website Eric Saade Official CIS & Russian Website Eric Saade Channel on YouTube Eric Saade page on LastFM Eric Saade FAN-Website

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Швецыі Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2011 Катэгорыя:Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Тэлевядучыя Швецыі