Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей Жлобіна, займае будынак былога касцёла Святога Казіміра, пасля Другой сусветнай вайны пераробленага дзіцячы сад. Будынак узведзены ў 1911 годзе.
Фонды музея на 2013 год: 14.268 экспанатаў, з іх: асноўны — 8571 і дапаможны — 5697. Фонд пастаянна папаўняецца.
Мае 4 выставачныя залы: этнаграфічная зала з фрагментамі сялянскай хаты, аформленай з улікам інтэр’еру XIX ст. у Жлобінскім раёне, чыгуначная зала, бо Жлобін з’яўляецца буйным чыгуначным вузлом і ўся гісторыя звязана з развіццём чыгункі, зала, прысвечаная рэвалюцыйным падзеям, асноўная экспазіцыя прысвечана ВАВ (гільзы ад снарадаў і патронаў, мінамёт, зброя, адзенне, посуд, лісты, фатаграфіі, узнагароды і многае іншае).
Экспазіцыя У фондах музея захоўваюцца матэрыялы, прысвечаныя А. П. Капусціну, П. І. Масіку, П. А. Карыбскаму, М. П. Косцеву, Л. Р. Пятроўскаму, Ф. П. Пічугіну, З. Д. Віхніну, С. А. Панамарову, В. В. Гузаву, І. Р. Шарабурка і інш.
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі Сайт музея Мемориальный комплекс и музей «Детям — жертвам войны» .
Катэгорыя:Музеі Гомельскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Жлобіна Катэгорыя:Культура Жлобіна Катэгорыя:Краязнаўчыя музеі Беларусі Катэгорыя:Гістарычныя музеі Беларусі