Новыя Вайханы — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Усыса. Цэнтр Вайханскага сельсавета. За 14 кіламетраў на захад ад горада Гарадок і 17 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Гарадок, за 53 кіламетры ад Віцебска.

Гісторыя У другой палове XIX ст. пагост Вайханы ў Вайханскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Дзейнічалі народнае вучылішча, бібліятэка Свята-Пакроўская царква, вінзавод. У 1887 годзе ў вёсцы адкрыта царкоўнапрыходская школа. З 20 жніўня 1924 г. вёска — цэнтр Вайханскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20 лютага 1938 г. — Віцебскай вобласці). У 1926 годзе ў вёсцы дзейнічалі гандлёвая лаўка, саматужная шавецкая майстэрня, школа 1-й ступені, хата-чытальня. У 1933 г. у вёсцы працавала кузня і калгас «1 Мая».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. па снежань 1943 г. Новыя Вайханы на акупіраванай тэрыторыі.

У 1970 годзе вёска цэнтр саўгаса «Вайханы».

Насельніцтва 27 жыхароў, 5 двароў (1855) 58 жыхароў, 7 двароў (1905) 79 жыхароў, 18 двароў (1926) 117 жыхароў (1959) 157 жыхароў (1970) 244 жыхары, 97 двароў (2000) 222 жыхары, 90 двароў (1.1.2002)

Транспарт Праз Новыя Вайханы пралягаюць аўтамабільныя дарогі Решение Витебского областного исполнительного комитета от 2 июня 2005 г. № 363 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Витебской области» Гарадок—Новыя Вайханы—Казінова і Баравыя-Астраўляне-Байцэрава.

Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Урачэбнай амбулаторыяУчреждение здравоохранения «Городокская центральная районная больница» і аптэка Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Брацкія могілкі — . Помнік 149 землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 г.

Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна