Спектро́граф (ад спектр і  — пішу) — аптычная прылада, у якой прыёмнік адначасова рэгіструе працяглыя часткі аптычнага спектру.

Спектр у спектрометры фарміруецца на факальнай паверхні аптычнай сістэмы прыбора з дапамогай прызмы, дыфракцыйнай рашоткі і інш. У якасці прыёмнікаў выпраменьвання выкарыстоўваюць фатаграфічныя матэрыялы, шматэлементныя лінейныя прыборы з зараднай сувяззю, электронна-аптычныя пераўтваральнікі.

Выкарыстоўваюцца спектрографы пераважна ў мэтах навуковых і прамысловых даследаванняў спектраў рэчываў, у астранамічных даследаваннях уласцівасцей і руху аб’ектаў.

Літаратура

Спектрограф // Физический энциклопедический словарь. / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1983. Спектрограф // Физическая энциклопедия. В 5-ти томах. / Главный редактор А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1988. Спектрограф // Астрономічний енциклопедичний словник / За загальною редакцією І. А. Климишина та А. О. Корсунь. — Львів, 2003. — С. 448. — 547 с. — ISBN 966-613-263-X.

Катэгорыя:Аптычныя прыборы Катэгорыя:Спектраскапія