thumb|220px|Удзельнікі шведскай групы ABBA Музыка Швецыі () — нацыянальная музычная культура Швецыі.
Класічная музыка thumb|220px|Юсі Б’ёрлінг Першага росквіту шведская класічная музыка дасягнула ў творчасці шведскага кампазітара позняга барока, першага буйнога кампазітара ў гісторыі Швецыі Юхана Хельміка Румана, якія навучаўся ў Лондане, у тым ліку ў Гендэля.
У эпоху рамантызму шведскія кампазітары ў сваіх творах надавалі ўвагу пазычанням з шведскіх народных матываў, што спрыяла фарміраванню нацыянальнай музыкі. Гэты перыяд характарызуецца таксама росквітам духоўнай, царкоўнай і арганнай музыкі.
Сярод шведскіх кампазітараў варта адзначыць Карла Мікаэля Бельмана, Франца Бервальда, Ота Ліндблада, Вільгельма Петэрсан-Бергера, Вільгельма Стенхаммара, Хуга Альвена, Аллана Петтерссона, а таксама кампазітараў-арганістаў - Ота Ульсона і Эльфрыда Андрэя.
Вялікі ўклад у нацыянальную музычную культуру ўнеслі Хільдынг Русенберг, Свен-Эрык Бэк, Інгрыд Лідхальм, а таксама Карл-Біргер Блумдаль.
Заслужаным аўтарытэтам карыстаецца ў краіне сімфанічны аркестр шведскага радыё і аркестр Стакгольмскай філармоніі. Заснаваная ў 1773, шведская каралеўская опера лічыцца адной з самых лепшых у Еўропе. Сярод вядомых шведскіх оперных спевакоў - Эйнар Андэрсан, Біргіт Нільсан, Юсі Б’ёрлінг, Малена Эрнман, Катарына Карнеус.
Метал thumb|Інгві Мальмстын. Гітарыст-наватар Інгві Мальмстын — адзін з заснавальнікаў неа-класік метала ў Швецыі.
Сярод папулярных метал-гуртоў — «HammerFall», «Sabaton», «Evergrey», «Pain».
Швецыя з’яўляецца радзімай многіх «цяжкіх» і «змрочных» напрамкаў металічнай музыкі — меладычнага дэз-металу (At the Gates) і мадэрн дэз-металу (In Flames), дум-металу (Candlemass, Draconian), сімфанічнага металу (Therion), блэк-металу, пэган-металу і вікінг-металу (Bathory).
Найбольш вядомыя гурты: Arch Enemy, Avatar, Dark Funeral, Dark Tranquillity, Hypocrisy, Deathstars, The Haunted, Katatonia, Marduk, Meshuggah, Naglfar, Opeth, Scar Symmetry, Soilwork, Tiamat, Vintersorg, Lake of Tears, In Flames.
Поп-музыка thumb|Roxette thumb|Basshunter Сусветнае прызнанне атрымалі шведскія поп-калектывы і выканаўцы: Roxette, Доктар Албан, ABBA, Ace of Base, EMD, Europe, E-Type, Army of Lovers, The Cardigans, Covenant, Vacuum, Secret Service, September, Danny Saucedo, Yaki-Da, Bosson, Джэй-Джэй Ёхансан, Basshunter, Араш.
Шведскія музычныя гурты, якія робяць меншы акцэнт на папулярную музыку, сталі даволі вядомымі ў апошнія гады: Цім Скёльд, The Ark, The Hives, Mando Diao, Sugarplum Fairy, The Sounds, Refused, Millencolin, The (International) Noise Conspiracy, Sahara Hotnights, The Hellacopters, The Soundtrack of Our Lives, Kent, Infinite Mass, Timbuktu, Looptroop і Airbase (Jezper Söderlund).
Прагрэсіў, фолк, хаус thumb|Garmarna Сярод «Progressive rock" груп найбольш вядомыя The Flower Kings, Kaipa і Pain of Salvation. У 1960-х гадах у Швецыі былі надзвычай папулярныя групы Hootenanny Singers і Hep Stars.
У стылі скандынаўскага фолк-рока ў 1990-я гралі гурты Garmarna і Hedningarna. Таксама сусветна вядомая група a cappella The Real Group.У цяперашні час у электроннай танцавальнай музыцы папулярныя DJ і прадзюсары, якія працуюць у стылі house і якіх называюць «Swedish House Mafia»: Axwell, Steve Angello і Sebastian Ingrosso.
Музычныя фестывалі thumb|300px|Фестываль Arvikafestivalen у горадзе Арвіка, 2006 год Самыя вядомыя фэсты ў Швецыі: Arvikafestivalen, Falun Folkmusik Festival, Göteborgs Jazz Festival, Metaltown, Musik vid Siljan, Peace & Love, Pier Pressure, Stockholm Pride, Storsjöyran, Sweden Rock Festival, Way out West, West Coast Riot.
Спасылкі Coleman, David. The Sound of Independent Sweden: Part One , Part Two . No Ripcord (2009).