Аўрааміеў манастыр — адзін з самых старажытных манастыроў Смаленска.
Паводле позняга падання, заснаваны ў пачатку XIII стагоддзя, біскупам Ігнаціем, паміж 1210 і 1219 гадамі.
Спыніў існаванне ў 1611 годзе. Да 1658 у будынках манастыра размяшчаўся каталіцкі дамініканскі кляштар.
У 1658 годзе адроджаны як праваслаўны манастыр. У 1770-х гадах пабудаваны Спаса-Праабражэнскі сабор (1765 год), царква Ушэсця, дом настаяцеля, семінарскі корпус, бібліятэчныя палаты, настаўніцкія келлі. Акрамя Увядзенскай царквы і брамы манастыра, разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны, ўсе аб’екты захаваліся да сённяшняга часу.
Скасаваны ў 1917 годзе. Адроджаны ў 2002 годзе.
Спасылкі Аўрааміеў манастыр у «Славянскай энцыклапедыі»
Катэгорыя:Манастыры Расіі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Смаленска Катэгорыя:Манастыры Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:З’явіліся ў XIII стагоддзі Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Смаленску