Пітон-дэ-ла-Фурнез () — дзеючы вулкан на востраве Рэюньён у Індыйскім акіяне (Маскарэнскія астравы).

Пітон-дэ-ла-Фурнез - шчытавы вулкан вышынёй 2631 м. Кальдэра вулкана дыяметрам каля 8 км; пачынаючы з XVII стагоддзя было зафіксавана больш 150 вывяржэнняў вулкана, апошнія адбыліся з 14 снежня 2008 г. па 5 лютага 2009 года, затым 5 лістапада і 14 снежня 2009 г і 2 студзеня 2010 года. Вулкан Пітон-дэ-ла-Фурнез намаляваны на неафіцыйным сцягу Рэюньёна.

Спасылкі Вулканалагічная абсерваторыя Пітон-дэ-ла Фурнез , , Volcano Live

Катэгорыя:Шчытавыя вулканы Катэгорыя:Актыўныя вулканы Катэгорыя:Вулканы Рэюньёна Катэгорыя:Вулканы Францыі