Дэбора Ва́арандзі (; , Выру — ) — эстонская паэтэса. Народная пісьменніца Эстоніі (1971)

Біяграфія Вучылася ў Тартускім універсітэце. Удзельніца антынацысцкага чэрвеньскага перавароту 1940. У першы зборнік «Пад палаючым небам» (1945) увайшлі вершы перыяду Айчыннай вайны. Кнігі «Пад шум прыбоя» (1948) і «У ясную раніцу» (1950) ўтрымліваюць лірычныя вершы і паэмы аб пасляваенным адраджэнні ў Эстоніі. Высокага мастацкага ўзроўню Ваарандзі дасягнула ў зборніку вершаў «Летуценнік ля вакна» (1959) і «Хлеб прыбярэжных раўнін» (1965). Вершы Ваарандзі прасякнуты грамадзянскім пачуццём, адрозніваюцца эмацыянальнасцю, гнуткасцю. Публіцыстыка і дарожныя нататкі Ваарандзі ўвайшлі ў кнігу «Гарады абнаўляльных успамінаў» (1964).

Пераклала на эстонскую мову асобныя творы Янкі Купалы. Пераклады На беларускую мову творы Ваарандзі пераклаў Анатоль Вярцінскі.

Творы Selgel hommikul, Tallinn, 1950; Unistaja aknal, Tallinn, 1959; Uuenevate mälestuste linnad, Tallinn, 1964; Rannalageda leib, Tallinn, 1965; Valik luuletusi, Tallinn, 1966

Літаратура

Дебора Вааранди // Краткая литературная энциклопедия / Гл. ред. А. А. Сурков. — М. : Советская энциклопедия, 1962—1978.

Спасылкі

Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Паэты Эстоніі Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў Выру Катэгорыя:Эстонскамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на эстонскую мову