Воўчнік баравы, ваўчаягада пахучая, ваўчаягада баравік (Daphne cneorum) — расліна роду сямейства .
Батанічныя характарыстыкі
Куст 10-30 см вышынёй са шматгадовымі лісцем на парастках. Кветкі цёмна-ружовыя, з белаапушанымі кароткімі кветаножкамі. Лопасці калякветніка і прыкветак прыціснутаапушаны.
Лісце скурыстае, шматгадовае, лапатападобнае (8 — 16 мм даўжынёй). Плод — жоўта-бурая скурыстая касцянка. Расце ў хваёвых лясах, на крэйдавых або мергелістых схілах у лесастэпу.
Святлалюбная расліна. Квітнее ў маі — чэрвені.
Арэал Міжземнаморска-еўрапейскі горна-раўнінны рэліктавы від. Расце ў хваёвых лясах, на схілах з блізкім заляганнем мелу. Зрэдку здараецца ў правабярэжным Палессі, паўночным Падоллі і ў лесастэпу.
Эстэтычныя характарыстыкі
Мае духмяныя кветкі. Дзякуючы гэтаму ў краінах Еўропы, дзе ён расце ў гарах, атрымаў назву «альпійскі бэз».
Расліна заслугоўвае шырокага выкарыстання ў культуры, маючы вельмі высокія дэкаратыўныя якасці.
Ахова
У некаторых мясцовасцях нішчыцца для продажу ў букетах. Патрабуе дбайнай аховы. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Польшчы, Украіне, Расіі.
Літаратура Ляховіч І. Ваўчаягада //
Спасылкі
Катэгорыя:Ваўчаягадавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе