Валка () — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Валкаўскага края. Плошча 14,36 км². Насельніцтва 5891 чал. (2012).

Геаграфія Размешчаны на мяжы з Эстоніяй (горад Валга). Плошча горада — 14,2 км².

Гісторыя Горад Валк (па-нямецку) упершыню згадваецца ў 1286 годзе, у 1419 годзе быў рэзідэнцыяй ландтага Лівонскай канфедэрацыі. Гарадскія правы былі дадзены польскім каралём Стэфанам Баторыем у 1584 годзе.

У XIX стагоддзі з’явілася чыгунка. 15 лістапада 1917 г. у Валцы было прынята Рашэнне аб абвяшчэнні незалежнай Латвійскай Рэспублікі. Сцяг Латвіі быў узняты першы раз менавіта ў гэтым горадзе. З 1 ліпеня 1920 года горад быў падзелены паміж Латвіяй і Эстоніяй.

Насельніцтва

Культура, славутасці Краязнаўчы музей. Помнікі архітэктуры — былы дом барона фон Урангеля (1645), евангелісцкая лютэранская царква Святой Катрыны (упершыню згадваецца ў 1477, разбурана ў 1702 і 1752 гадах, пазней аднаўлялася).

Галерэя

Гарады-пабрацімы Валга (), Эстонія Торніа (), Фінляндыя Аляксандраў-Куяўскі (), Польшча Дзюрбюі (), Бельгія Вайсенбург (), Германія Тврдошын (), Славакія Орымаціла (), Фінляндыя Франкфурт-на-Одэры (), Германія Нарва (), Эстонія Івангарад, Расія Новае Дзявяткіна, Расія Светагорск, Расія Слубіцы (), Польшча Іматра (), Фінляндыя

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт Валцкага краі Газета для жыхароў Валгі і Валкі Інфармацыя пра Валку на турыстычным партале mesta.lv Інфармацыя пра Валку ў тапанімічнай базе даных

Катэгорыя:Гарады Латвіі Катэгорыя:Валкаўскі край Катэгорыя:Населеныя пункты, падзеленыя дзяржаўнай мяжой Катэгорыя:Гарады, якія вылучаліся са складу іншага горада