Усе афіцыйныя святы Швецыі зацверджаны дзяржаўнымі законамі і з'яўляюцца непрацоўнымі днямі. Яны падзяляюцца на дзве катэгорыі: рэлігійныя (хрысціянскія) і нерэлігійныя. Святочнымі днямі лічацца ўсе нядзелі. Традыцыйна дзень або частку дня напярэдадні свята таксама лічыцца святам, хоць афіцыйна можа ім не з'яўляцца; многія прадпрыемствы ў гэтыя дні сканчаюць працу ў сярэдзіне дня. Пасля прыняцця закона аб 40-гадзінны рабочай тыдні выходнымі днямі для большасці шведаў таксама сталі суботы.
Спіс святаў 1 студзеня — Новы год (nyårsdagen) 6 студзеня — Багаяўленне (trettondedag jul) Пятніца перад Вялікаднем — Доўгая пятніца (långfredagen) Першая нядзеля пасля вясновай поўні — Вялікдзень (påskdagen) Панядзелак пасля Вялікадня — Дзень пасля Вялікадня (annandag påsk) 1 мая — Першае мая (första maj) Шосты чацвер пасля Вялікадня — Узнясенне (Kristi himmelsfärdsdag) Сёмая нядзеля пасля Вялікадня — Пяцідзесятніца (pingstdagen) 6 чэрвеня — Нацыянальны дзень Швецыі (Sveriges nationaldag) Субота паміж 20-26 чэрвеня — Сярэдзіна лета (midsommardagen) Субота паміж 31 кастрычніка-6 лістапада — Дзень усіх святых (alla helgons dag) 25 снежня — Каляды (juldagen) 26 снежня — Дзень пасля Каляд (annandag jul)
Катэгорыя:Спісы:Культура
Катэгорыя:Спісы:Швецыя