Эрнст Генрых Вебер (; , Вітэнберг - , Лейпцыг) — нямецкі анатам і псіхафізіёлаг.

Біяграфія З 1818 года прафесар анатоміі, а затым фізіялогіі ў Лейпцыгскім універсітэце. Асноўныя працы Вебера прысвечаны вывучэнню адчувальнасці (галоўным чынам скурнай і мышачнай). Стварыўшы шэраг методык і прыбораў для вопытнага вывучэння органаў пачуццяў (некаторыя з іх ўжываюцца і ў цяперашні час, напрыклад цыркуль Вебера для вызначэння парога скурнай адчувальнасці), Вебер адкрыў наяўнасць заканамерных суадносін паміж сілай ўздзеяння знешніх фізічных раздражняльнікаў і выкліканымі імі суб'ектыўнымі рэакцыямі - адчуваннямі. Паказаўшы падпарадкаванасць псіхічных з'яў ліку і меры, гэтыя работы Вебера паклалі пачатак псіхафізіцы і эксперыментальнай псіхалогіі. Веберу належыць шэраг важных работ па вызначэнні абсалютнай сілы цягліц, па вывучэнні механізмаў хады і іншых праяў рухальнай актыўнасці. Будучы прыхільнікам прыродазнаўчага тлумачэння псіхічных актаў, Вебер раскрытыкаваў прынцып "спецыфічнай энергіі органаў пачуццяў", які адмаўляў залежнасць псіхічных актаў ад знешніх раздражняльнікаў.

Катэгорыя:Фізіёлагі Германіі Катэгорыя:Псіхолагі Германіі Катэгорыя:Анатамы Германіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Лейпцыга