Хенры Клеменс ван дэ Велдэ (, - , Цюрых) — бельгійскі архітэктар і майстар дэкаратыўнага мастацтва.
Біяграфія Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Антверпене (1881—1883), займаўся жывапісам і графікай. Адзін з заснавальнікаў Нямецкага Веркбунда (1907). У праектах мэблі (з 1894), афармленні інтэр’ера (Фолькванг-музей у Хагене, Германія, 1901—1902) і пабудовах (дом Блуменверф у Бруселі, 1895) ранняга перыяду выступаў як ініцыятар стылю «мадэрн», выкарыстоўваючы крывалінейныя формы і дэкор. Пазней як архітэктар і тэарэтык (Мастацкая школа ў Веймары, 1904; тэатр Веркбунда ў Кёльне, 1914) стаў адным з заснавальнікаў і лідараў рацыяналізму. У 1902—1914 гадах кіраваў мастацка-прамысловай школай ў Веймары, з 1926 — Нацыянальнай вышэйшай школай дэкаратыўных мастацтваў у Бруселі. У пазнейшых працах (бібліятэка ў Генце, 1935—1940; Музей Кролер-Мюлер у Отэрла, Нідэрланды, 1938—1954) выкарыстаў прынцыпы функцыяналізму.
Зноскі
Катэгорыя:Мастакі Бельгіі Катэгорыя:Архітэктары Катэгорыя:Тэарэтыкі архітэктуры Катэгорыя:Архітэктары Германіі