Ва́леўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2007 г. вёска) Валеўка.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валеўкаўскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. У 1976 годзе ў склад Ятраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Концавічы, Кудавічы, Падбор’е і Парэчча), наўзамен у склад сельсавета з Ятраўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Багудзенка, Косічы, Лабачы, Навасёлкі, Новыя Ганчары, Старыя Ганчары і Тулічава)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ятраўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Жадунь, Заполле, Зарэчка, Калмацкаўшчына, Клёны, Концавічы, Кудавічы, Мілеўцы, Падбор’е, Парэчча, Ціхінка, Ятра)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 27 населеных пунктаў (2018 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Багудзенка вёска 51 Валеўка аграгарадок 401 Жадунь вёска 2 Залесаўцы вёска 46 Заполле вёска 138 Зарэчка вёска 6 Калмацкаўшчына вёска 4 Катлова вёска 73 Клёны вёска 74 Концавічы вёска 14 Косічы вёска 48 Кудавічы вёска 62 Лабачы вёска 40 Мілеўцы вёска 20 Навасады вёска 141 Навасёлкі вёска 24 Новыя Ганчары вёска 44 Нязнанава вёска 102 Падбор’е вёска 38 Парэчча вёска 30 Радагошча вёска 82 Старыя Ганчары вёска 36 Тулічава вёска 65 Ціхінка вёска 5 Чаромушкі вёска 43 Ятра вёска 193 Ярошычы вёска 49
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1828 чалавек, з іх 94,1 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 2,2 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1420 чалавек.
Насельніцтва, жыхароў: 1828 (2009 г.), 1479 (2017 г.), 1556 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Аддзяленне ААТ «Кашалева-Агра».
Гандаль і сфера паслуг комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра філіял АСБ «Беларусбанк» у аграгарадку Валеўка лазня ў в. Харосіца паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Нягневічы крамы ў аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра.
Установы адукацыі ДУА «Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа»
Установы аховы здароўя Санаторый «Свіцязь» – філіял санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі дзіцячы аздараўленчы лагер «Свіцязь» Навагрудскага раёна Валеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі аптэчны пункт у аграгарадку Валеўка фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках в Багудзенка і Ятра
Культура Валеўскі сельскі Дом культуры Запольскі сельскі Дом культуры Валеўская сельская бібліятэка Запольская сельская бібліятэка
Воінскія пахаванні абеліскі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у аграгарадку Валеўка і вёсках Ятра, Кудавічы, Валеўка, Тулічава стэла Камышаву — камандзіру партызанскага атрада ў вёсцы Ятра Брацкая магіла каля школы ў аграгарадку Валеўка
Славутасці Петрапаўлаўская царква ў аграгарадку Валеўка — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў Праваслаўная царква ў вёсцы Ятра
Крыніцы
Літаратура Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 207. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе