Суперкубак Беларусі па футболе — футбольнае спаборніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, якое праводзіцца перад пачаткам футбольнага сезона і складаецца з аднаго матча паміж пераможцам чэмпіянату Беларусі і ўладальнікам Кубка Беларусі папярэдняга сезона. У выпадку калі кубак і чэмпіянат выйграла адна каманда, то ў Суперкубку гуляюць чэмпіён краіны і фіналіст Кубка.

Гісторыя Кубак сезона

У 1994 годзе быў праведзены матч на Кубак сезона паміж чэмпіёнам краіны — мінскім «Дынама» і фіналістам Кубка (пераможцам Кубка таксама сталі мінскія дынамаўцы) — «Фандакам» з Бабруйска (у чэмпіянаце каманда заняла 5-е месца). Сустрэча адбылася на мінскім стадыёне «Дынама» і скончылася перамогай «Дынама» з лікам 5:3. Афіцыйнага статусу гэты трафей не атрымаў і ў далейшым яго розыгрыш не адбываўся.

Суперкубак Гісторыя Суперкубка Рэспублікі Беларусь пачалася ў 2010 годзе. Першым пераможцам суперкубка стаў клуб БАТЭ (Барысаў), які перамог уладальніка Кубка Беларусі 2008/09 «Нафтан» з Наваполацка.

29 студзеня 2015 года на пасяджэнні БФФ, было прынята рашэнне ўпершыню правесці Суперкубак па-за межамі Мінска і Футбольнага манежа. Матч за Суперкубак 14 сакавіка 2015 года прыняў стадыён «Хваля» ў ПінскуФутбол. Матч за Суперкубок Беларуси между БАТЭ и "Шахтером" пройдет в Пинске.

З 2016 года Суперкубак праводзіўся ў Мінску на стадыёне ФК «Мінск». У 2022 годзе месцам правядзення стаў адкрыты ў мінулым годзе стадыён «Дынама-Юні».

Вынікі СезонДата і месца правядзенняПераможцаЛікФіналіст20108 сакавіка 2010 Мінск, Футбольны манеж, 1 500 гледачоў БАТЭ (Барысаў)0:0 (па пен. 3:2)Нафтан (Наваполацк)201127 лютага 2011 Мінск, Футбольны манеж, 1 600 гледачоў БАТЭ (Барысаў)3:0Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)20126 сакавіка 2012 Мінск, Футбольны манеж, 1 700 гледачоў Гомель2:0БАТЭ (Барысаў)201317 сакавіка 2013 Мінск, Футбольны манеж, 1 750 гледачоў БАТЭ (Барысаў)1:0Нафтан (Наваполацк)201415 сакавіка 2014 Мінск, Футбольны манеж, 1 650 гледачоў БАТЭ (Барысаў)1:0Мінск201514 сакавіка 2015 Пінск, Стадыён «Хваля», 3 100 гледачоў БАТЭ (Барысаў)0:0 (па пен. 3:0)Шахцёр (Салігорск)201613 сакавіка 2016 Мінск, Стадыён ФК «Мінск», 3 000 гледачоў БАТЭ (Барысаў)2:1Шахцёр (Салігорск)201711 сакавіка 2017 Мінск, Стадыён ФК «Мінск», 2 550 гледачоў БАТЭ (Барысаў)3:1Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)201810 сакавіка 2018 Мінск, Стадыён ФК «Мінск», 3 000 гледачоў Дынама (Брэст)2:1БАТЭ (Барысаў)20192 сакавіка 2019 Мінск, Стадыён ФК «Мінск», 3 000 гледачоў Дынама (Брэст)3:1БАТЭ (Барысаў)20204 сакавіка 2020 Мінск, Стадыён ФК «Мінск», 3 000 гледачоў Дынама (Брэст)2:0Шахцёр (Салігорск)20212 сакавіка 2021 Мінск, Стадыён ФК «Мінск», 1 500 гледачоў Шахцёр (Салігорск)0:0 (па пен. 5:4)БАТЭ (Барысаў)20225 сакавіка 2022 Мінск, Стадыён «Дынама-Юні», 2 591 глядачБАТЭ (Барысаў)1:0Шахцёр (Салігорск)202325 лютага 2023 Мінск, Стадыён «Дынама-Юні», 2 950 гледачоўШахцёр (Салігорск)1:0Гомель20242 сакавіка 2024 Салігорск, Стадыён «Шахцёр», 1 911 гледачоўТарпеда-БелАЗ (Жодзіна)0:0 (па пен. 4:3)Дынама (Мінск)

Статыстыка па клубах Без уліку матча за Кубак сезона (1994 год).

МКлубПерамогіПаражэнніСезоны перамогСезоны паражэнняў 1 БАТЭ (Барысаў) 8 4 2010, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2022 2012, 2018, 2019, 2021 2 Дынама (Брэст) 3 0 2018, 2019, 2020 — 3 Шахцёр (Салігорск) 2 4 2021, 2023 2015, 2016, 2020, 2022 4 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 1 2 2024 2011, 2017 5 Гомель 1 1 2012 2023 6 Нафтан (Наваполацк) 0 2 — 2010, 2013 7 Дынама (Мінск) 1 1 2025 2024 8 Мінск 0 1 — 2014

Крыніцы

Спасылкі Статыстыка матчаў за Суперкубак Беларусі