Тэлур () Te — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 52.

Прыродныя крыніцы

Асноўныя мінералы — калаверыт, алтаіт і інш. Зрэдку трапляецца ў самародным выглядзе. Здабываюць галоўным чынам з адыходаў ад ачысткі медзі.

Прымяненне

Выкарыстоўваецца для легіравання сталі і чыгуну, сплаваў свінцу і медзі; для сінтэзу паўправадніковых матэрыялаў. Тэлурарганічныя злучэнні прымяняюцца ў якасці каталізатараў.

Катэгорыя:Хімічныя элементы