__NOTOC__ 6 студзеня — шосты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі 168: З прамовай да прэтарыянцаў Марк Аўрэлій адпраўляецца на Маркаманскую вайну. 906: Візантыйскі імператар Леў VI Мудры ажаніўся з Зояй Карбанапсінай, гэта быў яго чацвёрты шлюб, што выклікала спрэчкі з Патрыярхам Канстанцінопальскім. 1066: Пачатак валадарства Гаральда II, караля англійскага. 1106: Генрых V атрымаў у Майнцы імператарскія інсігніі і прыняў прысягу вернасці ад імперскіх князёў. 1582: Заключаны Ям-Запольскі мір, якім скончана Лівонская вайна. 1916: У Коўне адбылася канферэнцыя літоўскіх і латышскіх арганізацый, якія сіварылі Галоўны літоўскі народны камітэт. 1950: Вялікабрытанія першай сярод заходнеўрапейскіх краін прызнала камуністычны ўрад Кітайскай Народнай Рэспублікі. 1950: Пачалася рэгулярная трансляцыя праграм Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана. 1994: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грузіяй.
Нарадзіліся
1367: Рычард II, англійскі кароль (пам. 14.2.1400) 1412: Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі (пам. 30.5.1431) 1747: Канстанцыя Беніслаўская, польская паэтэса (пам. 8.11.1806) 1822: Генрых Шліман, нямецкі археолаг, які раскапаў старажытную Трою (пам. 26.12.1890) 1828: Эміль Будзье, французскі міколаг (пам. 4.2.1920) 1832: Гюстаў Дарэ, французскі гравёр, ілюстратар і жывапісец (пам. 23.1.1883) 1892: Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст (пам. 29.11.1949) 1900: Аляксандр Адамовіч, партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР (пам. 15.9.1937) 1906: Ян Вагемакер, нідэрландскі мастак 1915: Ібоя Чак, венгерская лёгкаатлетка 1928: Капучынэ, французская актрыса 1932: Сцюарт Райс, амерыканскі хімік 1938: Мар’ян Стралюк, беларускі навуковец у галіне энергетыкі (пам. 25.8.2000) 1938: Адрыяна Чэлентана, італьянскі акцёр, спявак, рэжысёр 1942: Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў, беларускі мастак і педагог 1954: Энтані Мінгела, брытанскі кінарэжысёр 1984: Кейт Мак-Кінан, амерыканская актрыса
Памерлі
1619: Андрэй Волан, вялікалітоўскі дзеяч часу Адраджэння (нар. ~1530) 1875: Пётр Яцак Высоцкі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гг., мемуарыст (нар. 10.9.1797) 1919: Тэадор Рузвельт, 26-ы прэзідэнт ЗША (нар. 27.10.1858) 1942: Герасім Якушка (нар. 3.3.1900) 1945: Магдалена Радзівіл, беларуская мецэнатка (нар. 8.7.1861) 1963: Андрэй Александровіч, беларускі пісьменнік, перакладчык (нар. 22.1.1906) 1966: Жан Люрса, французскі мастак 1975: Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменнік, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 2.6.1905) 1988: Рэм Салавухін, беларускі савецкі фізік, прафесар БДУ (нар. 19.11.1930) 2004: Янка Юхнавец, беларускі паэт (нар. 21.11.1921)
Святкуюць Каталікі: Урачыстасць Аб’яўленне Пана (Тры Каралі)
106